Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 134 с. — (Галерэя Б).
ISBN 978-985-562-046-5
“Герой эпохі стабільнасьці” — другая кніга паэзіі Сяргея Прылуцкага. У ёй — грымучая сумесь Жадана з Одэнам, Букоўскага з Бродскім, Пістончыка з Шымборскай. “Рэальпаэтык” для рэальных людзей. Ніякага эстэцтва — чыстае мастацтва. Неўдаванае хуліганства на ўсіх узроўнях, ад наратыўнага да артаграфічнага. Чытаць у невялікіх дозах: небясьпека імгненнай залежнасьці, рызыка летальнага катарсісу ці прынамсі шалёнага паскарэньня ўсіх цялесных і мазгавых функцый у выніку самапазнаньня ў пэрсанажах кнігі. Адна з найлепшых беларускіх паэтычных кніг пачатку тысячагодзьдзя.
Ціхан Чарнякевіч. Бунтар на балконе ў чаканні Гадо (BOOKSTER.BY)ЗЬМЕСТ Паглядзець
1. mondo-verses
мантра
сьмерць-дзіця
сьмерць-атракцыён
сьмерць-трамплін
гігіена сьмерці
кухня сьмерці
Клюб Мёртвых
“Першы памёр дзед Мікола...”
універсам “Universum”
Курортная гісторыя
Далакоп
2. пацаны
“Як цудоўна ня мець абсалютна нічога...”
Юра
“героі фільма з паскоранаю перамоткаю...”
Восень блатных патрыярхаў
пацаны
Будучыня здарыцца з усімі
Варыяцыі на тэму заняпаду
Радыё няспраўджаных сноў
“Жоўты будынак колеру сьпелай мачы...”
Лакальныя ўнутраныя канфлікты
Сізіф
Музыка для старых
Дэпо радасьці
Эсмеральда
3. чатыры пляшкі піва і твой фотаздымак
чатыры пляшкі піва
Контурная карта памяці
“Гістэрыка — гэта калі ў галаве...”
посткалядны сіндром
Prada
Хмельны нактурн
Гатэль мілосьці
“я паеду адсюль я паеду адсюль неадменна...”
просты выпадак, простыя людзі
казанова
шлюб
Балада пра мілосьць і барыкады Джаз
4. Пралятаючы над гняздом краіны
“Там, дзе я нарадзіўся, насталі...”
герой эпохі стабільнасьці
Пакуты юнага Вертэра
Памятка для бойскаўта
1918
1939
1946
“мы добра ведаем гэтую абэцэду...”
Палескі містычны фальклор
Зомбі
гісторыі звычайных паразаў
караткевіч
Пераможанаму беларускаму лузеру
Пралятаючы над гняздом краіны
Зь “Лістоў на поўнач”
краіна
урокі дабрыні
Пад знакам сабакі
Мама п’е ацэтон
Палата сьвятых хуліганаў
5. Лены, магды, прарокі, каляды
Навагодняе настальжы
шакаладны ісус
У чаканьні Гамону
New Age
Апакрыфічны жыцьцяпіс Магамета
6. portfolio portfolio
калі кубікі былі маладыя
“калі ты жыў з бацькамі і сьвет завяршаўся...”
начныя м’юзік-холы
“Ноч адчыняе свае аўтазакі...”
дзэн
брэйгель
“зранку ідзеш на кухню...”
паленьне выклікае незалежнасьць, рак, імпатэнцыю і нездаровую рэакцыю маралістаў
Цудоўны дзень
Фуга лета
На сьмерць Андрэя Адамовіча
На ўваскрашэньне Андрэя Адамовіча
7. Ars poetica Ars poetica
Перапіска паміж Ду Фу, Лі Бо, Басё і Імператарам
Аўтобус паэзіі
Аўтобус паэзіі (замест пасьлямовы) Паглядзець
Кожны аднойчы (а нехта, магчыма, і пастаянна) трапляў ці трапляе ў сітуацыю, калі “ну, няма словаў”. І ня важна, якімі прычынамі абумоўленая іх адсутнасьць. Або проста цяжка знайсьці патрэбныя, або ўсе патрэбныя даўно прамоўленыя. Часам гэта спалучаецца з адсутнасьцю эмоцыяў, сілы волі і іншых фактараў, якія павінныя сьведчыць, што арганізм жывы і гатовы да подзьвігаў. Уся гэтая нестыкоўка жаданага і наяўнага можа мець нейкую глыбокую асабістую прычыну. Альбо ня мець яе. У рэшце рэшт, чалавек не машына, і адпачынак для ягонага розуму, калі той прысутнічае, ніколі ня лішні. Дык вось. Адныя ў гэтай сітуацыі ўпадаюць у дэпрэсію, ідуць у запой, загул, пачынаюць займацца самакапаньнем і яшчэ шмат якімі народнымі промысламі. Другія ўспрымаюць гэта як цалкам законны перапынак. Здымаюць робу. Адкладаюць убок працоўныя інструманты. І займаюцца кожны сваімі маленькімі і вялікімі радасьцямі. Пакуль зноў не паклічуць багі.
Здаецца, напачатку 2000-х праходзіла ў Менску дыскусія на тэму “маўчаньня паэтаў”. Гаворка ішла пра тое, што цэлае пакаленьне паэтаў раптам выпала зь літаратуры ўласна як паэты. Нехта перайшоў на прозу, нехта на алькаголь, нехта і не сыходзіў, а проста перастаў пісаць вершы. Тады ў мяне ўзьнікла адчуваньне (якое не зьнікае і дацяпер), што гэтая самая “немата” надта дэманізуецца. Паэзія ніколі не была раўнамернай і роўнай. Яна заўсёды подзіў, шок, нечаканы хук з боку непрадказальных жыцьцёвых рэаліяў. Таму ўпадаць у ступар (і тым больш выпадаць у акно) ад таго, што “словы скончыліся”, не зусім адэкватна. Хаця адэкватнасьць і ня тая катэгорыя, у якой разважаюць пра паэзію. Страх “маўчаньня” натуральны і нават карысны. Калі баісься нешта страціць — пачынаеш эксплюатаваць гэтае самае на ўсю катушку.
Для сёньняшняй беларускай паэзіі, на мой глыбока суб’ектыўны і безабаронна прыватны погляд, праблемы маўчаньня няма. Існуе іншая: як яе навучыць размаўляць.
Дык да чаго гэта я. “Канец словаў”, як і наогул “канец літаратуры”, — спадкаемца “канца гісторыі”, які ўсё ніяк не наступіць. І які так стаміліся чакаць, што, ад няма чым заняцца, вырашылі гэтую самую гісторыю працягнуць, а яе хаўтуры перанесьці на потым. Адпаведна і “канец словаў” больш чым надуманы. Ніякі гэта не канец. А чарговая перасадка на іншы аўтобус. А аўтобус паэзіі, як вядома, ніколі па раскладзе не хадзіў. І ў перспектыве хадзіць не зьбіраецца. Таму, калі нехта ў дадзены момант апынуўся на раздарожжы, магу параіць не скакаць пад колы грузавіка. А дачакацца свайго транспарту. І нават калі ехаць няма куды, дык прынамсі само падарожжа — штука ня менш захапляльная.