Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Таму, хто знойдзе…
1.50 руб.
Памер: 130x200 мм
Вага: 210 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПрозаДраматургіяПеракладыПаэзіяСівец Таццяна

Апісаньне

Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.

ISBN 978-985-6800-74-3

Гэты зборнік – своеасаблівая творчая справаздача Таццяны Сівец і яе спробы працы ў розных жанрах: тут і вершы, і проза, і драматургія, і пераклады... Ды ўсё ж паэзія застаецца на першым месцы. І тая палова зборніка, якую займаюць вершы, — гэта лепшая палова яго.

Каханне — вялікая каштоўнасць. Я не ведаю, ці кожнаму лёс дорыць магчымасць перажыць гэтыя пачуцці, аднак, калі, незалежна ад узросту, гэтае пачуццё абрушваецца на чалавека, то ўсякае бывае: часам, як хвароба, працякае хутка ды складана, а часам марудна і ціха. Ды і рознае надорваецца: каханне пераходзіць у сяброўства, сяброўства — у каханне… З пачуццямі жартаваць нельга! Каханне ж як Рубікон: тое, што на гэтым беразе, нам знаёма, а на тым ужо — “тэра інкогніта”, незнаёмая зямля…

Але ж для паэтаў законы ў каханні не пісаныя. І тым цяжэй паэту, бо часам яго эмацыянальнае, душэўнае жыццё бярэ верх і кіруе чалавекам, яго ўчынкамі. Гэта ў сям’і каханне павінна быць спакойным, ціхім, а ў паэзіі патрэбны выбух. На гэтым тры чвэрці сусветнай літаратура трымаецца. Гэтая тэма — невычарпальная! Пакуль будзе цепліцца на зямлі жыццё, будзе існаваць і яна!

У. В. Гніламёдаў


Пра аўтара

Нарадзілася 23 чэрвеня 1982 года ў Мінску. У 2005 г. атрымала спецыяльнасць настаўніка англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры на факультэце беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка. Аспірантка інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. Супрацоўніца радыёстанцыі “Беларусь”. Аўтар кніг паэзіі “Праляцець па вясёлцы” (2002), “Ліпеньская навальніца” (2003). Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2003 года.

ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.