Кніжка пра смерць
8.40 BYN
Памер: 170x215 мм
Вага: 300 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Тэкст і малюнкі Пэрнілы Стальфэльт; пераклад з шведскай Казамера Сольца. — Мінск: Зміцер Колас, 2014. — 28 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-6992-49-3
First published by Rabén & Sjögren, Swedwn, in 1999.
Усе жывёлы і ўсе людзі паміраюць, у гэтым няма ніякае навіны. Паміраюць у зямлі чарвячкі, паміраюць камарыкі і нават змеі. Кветка, вянучы, ператвараецца ў перагной. Трава робіцца сенам дзеля каровы. Так і людзі: яны старэюць і тады нават самі ўжо хочуць памерці — мо таму, што стаміліся, ці мо таму, што сумуюць па памерлых раней… Пасля лета заўжды выпадае снег, пасля жыцця заўсёды прыходзіць смерць. І ўсім страхам тады настае канец. Толькі мёртвых робіцца ўсё больш і больш.
У біялагічным сэнсе тэрмін “смерць” азначае, што арганізм, аднаклетачны ці шматклетачны, расліна, жывёла ці чалавек больш не здольныя да харчавання, абмену рэчываў, выдзяленняў, спантанных рухаў, размнажэння і рэакцыі на вонкавыя раздражняльнікі, іначай кажучы, што ён больш не жывы.
(з Шведскай энцыклапедыі)
Пра кнігу
Марыя Весялуха. Адказ на цяжкія пытанні (пра кнігу на ZVIAZDA.BY)

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
«Яблычак» – першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менску пачатку ХХ стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй на хуткі заробак сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры. Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказу.
Гісторыка-псіхалагічны раман Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) распавядае пра з'яўленне на Беларусі ў XVI стагоддзі чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў абаронцам пакрыўджаных і абражаных.
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.














