Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў
2.20 BYN
Вага: 1000 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяТэхналогія (выдавецтва)Токць Сяргей

Апісаньне

Другая палова XIX – першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 308 с.: 8 арк. іл. Цьвёрдая вокладка. ISBN 985-458-132-2 У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятворчая роля інтэлігенцыі сялянскага паходжаньня. У дадатку да манаграфіі зьмешчаныя мікрагістарычнае дасьледваньне Берштаў і фрагмэнты дзёньнікаў беларускага актывіста ТБШ Пётры Сеўрука. ЗЬМЕСТ Прадмова Падзяка Разьдзел першы Мэтадалёгія, гістарыяграфія і крыніцы дасьледаваньня Мэтадалёгія Гістарыяграфія і крыніцы Разьдзел другі Працэсы мадэрнізацыі беларускай вёскі Гаспадарка і дэмаграфія Пашырэньне пісьменнасьці Зьмены ў рэлігійным жыцьці вёскі Зьмены ў сацыяльным жыцьці і раскладаньне традыцыйных каштоўнасьцяў Самаідэнтыфікацыя сялянаў Разьдзел трэці Заходнебеларуская вёска ў міжваенныя гады У новых умовах Палітызацыя вёскі Змаганьне за школу на роднай мове Беларуская культурна-асьветная праца Польскі чыноўнік у беларускай вёсцы Праваслаўныя і каталікі Вяртаньне да тутэйшасьці Дадатак 1 Гісторыя вёскі Бершты Кароткі нарыс старажытнай гісторыі Берштаў Бершты ў часы Расейскай імпэрыі (1795—1915 гг.) Бершты ў міжваеннай польскай дзяржаве Кароткі нарыс найноўшай гісторыі Берштаў Дадатак 2 З архіву Пётры Сеўрука Пётра Сяўрук і яго справа Дзёньнік (фрагмэнты) Даклад аб стане гурткоў Таварыства Беларускай Школы ў гарадзенскім павеце (1927—1928 гг.?) Ліст да кіраўніцтва Таварыства Беларускай Школы Да "правадыроў" беларускага народу Заключэньне Сьпіс скаротаў Паказальнік табліцаў Паказальнік малюнкаў Іменны паказальнік Геаграфічны паказальнік Літаратура Пра аўтара. Сяргей Токць нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Бершты. Вывучаў гісторыю ў Горадні й Менску. Спэцыяліст у галіне гісторыі Беларусі ХІХ—ХХ стст. Аўтар навуковых працаў, прысьвечаных сацыяльным, культурным і гаспадарчым зьменам у жыцьці беларускага сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадзтва. Жыве і працуе ў Горадні.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Козак Игорь Г
Cборник забавных и поучительных историй принадлежит перу человека, объехавшего бывший СССР вдоль и поперёк, участвовавшего в женевских переговорах по разоружению, переводившего учёных и бардов, военных и министров, а также разношёрстных советских и несоветских знаменитостей.
Аўтары нумару: Конрад Бабятынскі, Мікола Волкаў, Ірына Ганецкая, Анджэй Гіль, Марына Сакалова, Аляксандр Гужалоўскі, Алена Маркава, Генадзь Сагановіч, Мікола Рабчук, Анджэй Шабацюк, Захар Шыбека ды іншыя.
15-ты том БГА прысвечаны ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў шырокіх часавых межах — ад першых войнаў з Маскоўскай дзяржавай да падзелаў Рэчы Паспалітай. Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Конрад Бабятыньскі (Konrad Babiatyński), Дзмітры Віцько, Андрэй Мацук, Кшыштаф Касажэцкі (Krzysztof Kossarzecki), Пётр Кролль (Piotr Kroll), Міраслаў Нагельскі (Mirosław Nagielski), Анджэй Г. Пшэпюрка (Andrzej G. Przepiórka), Анджэй Рахуба (Andrzej Rachuba), Генадзь Сагановіч, Віктар Цемушаў, Андрэй Янушкевіч.