Вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі / укладальнікі 3. I. Кустава, В. А. Салаўёва; мастак Л. У. Пашчасцева. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 190 с. Цвёрдая вокладка.
ІSBN 978-985-02-1341-9.
“Зярнятка” — гэта адкрыццё роднага слова, пачатак знаёмства з роднай мовай і захаванне народных традыцый.
“Зярнятка” — гэта выхаванне павагі да старэйшых і спачування слабейшым, выхаванне любові да свайго краю і беражлівых адносін да навакольнага свету.
Кніга скіравана на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на аснове літаратурнага матэрыялу: твораў класікаў беларускай літаратуры і сучасных айчынных пісьменнікаў, а таксама твораў вуснай народнай творчасці. У ёй выкарыстаны вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прымаўкі, прыказкі, хуткагаворкі.
Зборнік разлічаны на сумесную працу выхавальнікаў (бацькоў, бабуль, дзядуляў) і дзяцей. Кніга можа выкарыстоўвацца як самастойная чытанка для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага узросту.
Што пасееш, тое і пажнеш. Прадмова (фрагмент) Паглядзець
“…Для глыбокага развіцця творчых здольнасцей дашкольнікаў неабходна спалучэнне розных форм мастацка-творчай дзейнасці. Гэта дазваляе вырашыць задачу комплекснага падыходу да выхавання. Кніга “Зярнятка” заахвочвае дзіця да літаратурна-мастацкай творчасці — найважнейшага аспекту выхавання, далучае да глыбокага ўспрыняцця слова — аднаго з галоўных сродкаў пазнання навакольнага свету (раздзел “Сонечная сцежка”).
Неабходна стварыць умовы для развіцця вобразнага мыслення і назіральнасці дзіцяці. Тут дапаможа сістэматычнае чытанне даступных для яго ўзросту літаратурных твораў (вершаў, апавяданняў), пазнаёміўшыся з якімі або вывучыўшы іх на памяць, дзіця пашырае свой мікрасвет і спрабуе ўвайсці ў яго, увабраўшы ў сябе досвед літаратурных герояў.
Шырокае выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе вуснай народнай творчасці — казак, прыпевак, прыказак, прымавак, загадак, гульняў і іншых — знаёміць дзіця з асновамі нацыянальнай культуры, развівае здольнасці да суб'ектыўнай эстэтычнай ацэнкі твораў падзей, з'яў. Пры гэтым, якая б з'ява не стала прадметам назірання (літаратурная, сямейна-побытавая, фантазійная, гульнёвая), варта выкарыстоўваць пры яе засваенні фальклорную аснову (раздзел “Прыпеўкі”), элементы дзіцячых народных гульняў (раздзел “Беларускія народныя гульні”), тэатралізаваныя элементы (раздзел “Праз вясёлку скача гром”).
У раздзелах “Звер вядомы ён усім” і “На крылах лёгкіх ўзляцець...” прапануюцца творы дзіцячых пісьменнікаў пра звяроў і птушак, якія дапамагаюць развіваць пачуццё суперажывання, міласэрнасці і ўвайсці ў свет культуры беражлівых чалавечых узаемаадносін з прыродай...”
ЗМЕСТ Паглядзець
Што пасееш, тое і пажнеш
Расціце беларусамі!
У сваім краі, як у раі
Ніл Гілевіч. Я — беларус
Анатоль Зэкаў. Беларускі край
Анатоль Грачанікаў. Сыну
Алесь Бадак. Беларусачка
Я — тваё зерне, мама
Пры сонейку цёпла, а пры мамцы добра
Ніл Гілевіч. Наша матулька
Валерыя Кустава. *** Я — тваё зерне, мама…
Вера Вярба. Матуліны рукі
Артур Вольскі. Свята мам
Міхась Даніленка. Мама
Дабрадзеі
Сам добры — людзі добрыя
Віктар Шніп. Вожык-грыбнік
Алесь Пісьмянкоў. Малінавыя сны
Мікола Маляўка. Добры Янак
Валерыя Саротнік. Пра паштовую рыбку
Ластаўчына гісторыя
Уладзімір Мацвеенка. Нельга браціка будзіць
Васіль Вітка. Страшная казка
Старалачкі
Хто працуе, таму і шанцуе
Янка Журба. Пчолка
Алесь Пісьмянкоў. Залатое сонейка
Якуб Колас. Мурашкі
Язэп Пушча. Зоська і Антосік
Васіль Жуковіч. Увечары і раніцой
Іван Муравейка. Я сама
Андрэй Александровіч. Працавітая дзяўчынка
Віктар Шніп. Мама мне дапамагала
Таццяна Мушынская. Ветлівая сінічка
Самы смачны яблык
Алена Котава. Летнія заняткі
Барыс Сачанка. Настачка
Ай! Не буду! Не хачу!
Гуляць — гуляй, ды справу не кідай
Васіль Зуёнак. Як дазнаўся
Рыгор Барадулін. Ай! Не буду! Не хачу!
Анатоль Грачанікаў. Бацька і сын
Алесь Бадак. Хто там стукае ў акно?
Праз вясёлку скача гром.
Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш
Рыгор Барадулін. Скакалка
Максім Танк. *** — Ехаў казачнік Бай…
Артур Вольскі. *** — Коцік, коцік, дзе ты быў?..
Куркі
Валянціна Коўтун. Гусі
Янка Брыль. Жыў-быў вожык
Любі свой свет.
Добры чалавек і жывёлу шкадуе
Янка Журба. Коцік
Іван Муравейка. Адмарозіў лапкі
Васіль Вітка. Сяброўкі
Валянціна Коўтун. Хто хварэе?
Максім Танк. Жук і слімак
Алена Масла. Артыст Бяшка
Алесь Пісьмянкоў. Дружок
Станіслаў Крэпскі. Сябры
Анатоль Зэкаў. Зайка і Яблыня
Арнольд Дыбча. Пра дзяўчынку, якая любіла жывёл
Мышаня, якое любіла Моцарта
Міхась Даніленка. Шпачыныя песні
Журка
Сонечная сцежка.
Зімовы дзянёк, што камароў насок
Якуб Колас. Зіма
Максім Багдановіч. Зімой
Якуб Колас. Дзед-госць
Максім Багдановіч. Завіруха
Якуб Колас. На рэчцы зімою
Два маразы. Беларуская народная казка
Анатоль Зэкаў. Шэсць елачак
Сустрэў грака — вясну сустракай
Якуб Колас. Вясна
Раніца вясною
Уладзімір Караткевіч. Вясна ўвосень. Казка
Людзі рады лету, а пчолы — квету
Сяргей Новік-Пяюн. Ночка
Сяргей Грахоўскі. Сонечная сцежка
Якуб Колас. На лузе
Канец лета
У полі
Алена Масла. Каласавічок
Васіль Зуёнак. Павучок
Увосень — за стол просім
Сяргей Новік-Пяюн. Восень залатая
Якуб Колас. Адлёт жураўлёў
Янка Купала. Лістапад
Якуб Колас. Адлёт птушак
Беларускія народныя гульні.
Старога звычаю не цурайся
Явар
Жыта
Сонейка
Купалінка
Ведзьма
Млын
Лянок
Яблынька
У гародзе
Звер вядомы ён усім
I ў мядзведзя свая сям'я
Янка Журба. Вавёрка
Язэп Лёсік. Вожык
Сяргей Новік-Пяюн. Бой
На крылах лёгкіх узляцець.
Птушцы — воля, чалавеку — мір
Сяргей Новік-Пяюн. Верабейчыкі
Васіль Вітка. Жаўна
Віктар Шніп. Шпак
Валерыя Саротнік. Казка пра вераб'ёў
Васіль Зуёнак. Сцэна ля фантана
Якуб Колас. Ластаўкі
Храбры певень
На квяцістым лужку
Жарт месца мае
Васіль Вітка. Бабіны госці
Алесь Пісьмянкоў. Кот і дог
Васіль Вітка. Коця і Каця
Алена Котава. ***Котка Нюшка не з дабра…
Уладзімір Караткевіч. ***Уцякала мышка…
Віктар Шніп. Зайчынае свята ўраджаю
Станіслаў Крэпскі. На квяцістым лужку…
Сяргей Панізнік. Поўдзень
Чмок і буська
Алесь Бадак. Мышка
Рыгор Барадулін. Ната маму любіць надта
Якуб Колас. Каток
Іван Муравейка. Шалтай-Балтай
Васіль Вітка. Бусел
Артур Вольскі. Сталяры
Дзіўны дзед
Васіль Вітка. Натальчына сямейка
Прыпеўкі
Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды
*** — Дзяўчыначка бела-бела…
*** Я па садзіку хадзіла…
*** Танцуй, Мацей…
*** Не стой пад акном…
*** Ці я ў маці не дачка…
*** А сонейка-сонейка…
*** Не глядзіце на мяне …
*** Стары заяц сена косіць…
Калыханкі
Хутка песня пяецца, ды не хутка складаецца
А-а... люлі-люлі-люленькі…
Люлі-люлі-люлі…
Генадзь Бураўкін. Калыханка
Сяргей Новік-Пяюн. Над калыскай
Алена Котава. Калыханка
Ніна Галіноўская. Калыханка
Віктар Шніп. Калыханка
Загадкі-здагадкі
Добрае дзіця бацькоў думкі адгадвае
Рыгор Барадулін. Загадкі на градках
Сяргей Панізнік. Загадкі-здагадкі
Васіль Вітка. Загадкі без адгадкі
Хуткагаворкі
Лепш не дагаварыць, чым перагаварыць
*** Рак улез у лак
Бабуліны казкі
Слухаць добрай рады не шкодзіць
Былінка і верабей
Каза-манюка
Пчала і муха
Два зайцы
Пра быка і яго сяброў
Лёгкі хлеб
Не сілай, а розумам
Як кот звяроў напалохаў
Жаронцы
Верабей і мыш
Васіль Зуёнак. Каласок
Фрагмент з кнігі Паглядзець
Шпачыныя песні.
3 бяроз, што растуць насупраць маёй хаты ў вёсцы, злятае апошняя лістота. Агаліліся ў садзе грушы-дзічкі і слівы. Цяпер відаць шпакоўні. Іх падарылі мне некалі школьнікі з Кармяншчыны.
Яснае асенняе неба. Яно такое празрыстае і бяздоннае, якім бывае толькі позняй восенню. I раптам... Што гэта? Чуецца сумны посвіст, быццам нехта спявае развітальную песню. Я ўзнімаю галаву. Так і ёсць. Каля маёй хаткі на галінках расселіся шпакі. Паціху пасвістваюць, перамаўляюцца, быццам успамінаюць тыя далёкія ўжо дні, калі дрэвы раскашавалі ў квецені і яны раз за разам ныралі ў ляток — насілі птушанятам спажыву.
― Ведаеш, колькі песень у шпакоў? — пытаюся ўнука.
Ен трохі падумаў, а потым мовіў:
— Шмат.
I праўда — шмат! Ёсць вясновыя, радасныя, калі птушкі вяртаюцца з выраю. А ёсць асеннія, сумныя, як вось гэтыя, развітальныя...
Дзеці змайстравалі хаткі на славу. Нават дошкі абабілі бляхай, каб не баяліся дажджу і снегу. “Вы насыпце ў іх трошкі дробнага торфу, — параілі мне, калі перадавалі шпакоўні.— Будзе сушэй і мякчэй”.
Я так і зрабіў. I шпакі любяць свае хаткі, кожную вясну выводзяць у іх птушанят. I радуюць песнямі.