Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Літва-Беларусь: гістарычныя выведы

Літва-Беларусь: гістарычныя выведы
3.80 BYN
Памер: 145x210 мм
Вага: 100 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяТэхналогія (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураЛёсік ЯзэпВялікае Княства Літоўскае

Апісаньне

Літва-Беларусь : гістарычныя выведы / Язэп Лёсік ; прадмова Зьмітра Санько ; пасляслоўе Алеся Жлуткі. — Тэхналогія, 2016. – 35 с.

ISBN 978-985-458-266-5

Увазе чытачоў прапануецца напісаная ў 1921 г. праца вядомага беларускага навукоўца Язэпа Лёсіка, прысвечаная гісторыі этноніма літва і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе змяшчае крытычны агляд розных версій – ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку – артыкул Я. Люціча-Воўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.
Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

ЗМЕСТ

Прадмова
Літва-Беларусь
Літва і ліцьвіны – адкуль хто? (пасьляслоўе)
Дадатак

ФРАГМЭНТЫ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Харэўскі Сяргей
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.
Трусаў Алег, Баршчэўскі Лявон, Хадыка Аляксей
Гісторыя Расіі нязменна выклікала цікавасць еўрапейскіх народаў, а найперш суседзяў. Гэтая кніга ўяўляе сабой спробу даць сінтэтычнае асэнсаванне расійскай гісторыі ад Сярэднявечча да нашых дзён, з беларускага гледзішча і на беларускай мове. У аснову кнігі пакладзеныя вынікі даследаванняў як расійскіх гісторыкаў і археолагаў, так і іх калег з розных краін Еўропы. Выданне забяспечана грунтоўнай бібліяграфіяй на 12 мовах свету. У кнізе таксама змешчана вялікая колькасць ілюстрацый, частка якіх ніколі не публікавалася.
Паказальнік адлюстроўвае навуковыя і навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі, этналогіі, па гісторыі рэлігіі, філасофіі, культуры і адукацыі, мастацтва, літаратуры і мовазнаўства, надрукаваныя ў межах Рэспублікі Беларусь з 1995 да 1999 г. Храналагічна яны ахопліваюць усю гісторыю — ад старажытнасці да канца ХХ ст.