Шляхецкае застолле = Шляхетское застолье / Алена Мікульчык; фота Вольгі Акуліч, мастак Алена Бужынская. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Дело (Восток + Запад)», 2024. – 232 с. : іл. Цвёрдая вокладка. Крэйдаваная папера.

ISBN 978-985-6889-62-5
У кнізе прадстаўленыя 25 напояў па рэцэптах XVIII-XIX стагоддзяў і гастранамічныя пары да іх. Праца над кнігай заняла некалькі гадоў, бо кожную страву і напой аўтарка рыхтавала па некалькі разоў, каб вывесці дакладныя прапорцыі і рэцэпты, па якіх можна будзе ўсё лёгка паўтарыць на сваёй кухні. Напоі рабіліся па старажытнай тэхналогіі, вытрымлівілі ад года да пяці гадоў, каб раскрыць усе сакрэты і асаблівасці захоўвання.
ЗМЕСТ Разгарнуць
Ад аўтара
Аб шкодзе алкаголю
Гісторыя з'яўлення алкаголю
РАТАФІЯ
КЛАСІЧНАЯ РАТАФІЯ З РОЗНЫХ ВІДАЎ ЯГАД І САДАВІНЫ
ЕРАФЕІЧ І ЕРАФЕЕЎКА / ПАЛЯНДВІЦА З КАРЭЙКІ
ЕРАФЕЕЎКА
ПАЛЯНДВІЦА З КАРЭЙКІ
БАСТУРМА ХУТКАЯ
ДУБНЯК / СТЭЙК ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ СА СВІНОЙ ВЫРАЗКІ
ДУБНЯК
СТЭЙК ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ СА СВІНОЙ ВЫРАЗКІ
БІГАС З ЧАРНАСЛІВАМ І ЧЫРВОНЫМ ВІНОМ
ШАМПІНЬЁНЫ ДЛЯ БІГАСА
АНГЛІЧАНКА / СТЭЙК З КРЭВЕТКАМІ І МІНДАЛЁМ
АНГЛІЧАНКА
БЕЗАЛКАГОЛЬНЫ НАПОЙ З АНГЛІЙСКІМ ПЕРЦАМ ДЛЯ ЗНЯЦЦЯ СТОМЛЕНАСЦІ Ў КАНЦЫ ДНЯ
СТЭЙК З ЯЛАВІЧЫНЫ З МІНДАЛЁМ І КРЭВЕТКАМІ ПАД СМЕТАНКОВЫМ СОУСАМ
КАРЫЧНІК / СТЭЙК З АПЕЛЬСІНАМІ
КАРЫЧНІК
СТЭЙК З ЯЛАВІЧНАЙ ВЫРАЗКІ Ў БЕЛЫМ ВІНЕ З АПЕЛЬСІНАМІ
СПАТЫКАЧ / КАЧКА З ВОСТРАДУХМЯНЫМІ ЯБЛЫКАМІ
СПАТЫКАЧ З ЧОРНАЙ ПАРЭЧКІ
КАЧКА З ВОСТРАДУХМЯНЫМІ ЯБЛЫКАМІ
ТАПЛЁНАЕ СМЕТАНКОВАЕ МАСЛА
ЯБЛЫЧНІК / СТРОНГА З ЯБЛЫЧНЫМ СОУСАМ
ЯБЛЫЧНІК
ЯБЛЫЧНІК ІНШЫМ СПОСАБАМ
СТРОНГА З ЯБЛЫЧНЫМ СОУСАМ
ЛАМПАПО / ІНДЫЧКА З ГРЫБАМІ Ў ШАМПАНСКІМ
ЛАМПАПО
ІНДЫЧКА З ГРЫБАМІ Ў ШАМПАНСКІМ
КАКАВА-ШУКО / ФАНДАН ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ
КАКАВА-ШУКО
КАКАВА-ШУКО ІНШЫМ СПОСАБАМ
ШАКАЛАДНЫ ФАНДАН
ШАКАЛАДНЫ ФАНДАН ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ, ЦІ ПРЫСМАК ПА-РАДЗІВІЛАЎСКУ
СЛІВОВІЦА / ГРАНІТА КЛУБНІЧНА-АПЕЛЬСІНАВАЯ
СЛІВОВІЦА
КЛУБНІЧНА-АПЕЛЬСІНАВАЯ ГРАНІТА
ПАМЯРАНЦАЎКА / АПЕЛЬСІНАВЫЯ ЦУКАТЫ
ПАМЯРАНЦАЎКА
АПЕЛЬСІНАВЫЯ ЦУКАТЫ КРУЧАНЫЯ
АПЕЛЬСІНАВЫЯ ЦУКАТЫ ПА РЭЦЭПЦЕ ХІХ СТАГОДДЗЯ
ЖУРАВІНАЎКА ДЭСЕРТ АГІНСКАГА
КУРАВІНАЎКА
ДЭСЕРТ АГІНСКАГА
ВІШНЁЎКА ПІРОГ З П'ЯНАЙ ВІШНЯЙ
ВІШНЁЎКА
«П'ЯНЫ» ПІРОГ З ВІШНЯЙ
КРАМБАМБУЛЯ / ШЛЯХЕЦКІЯ ЦУКЕРКІ
КРАМБАМБУЛЯ
ШЛЯХЕЦКІЯ ЦУКЕРКІ
МЯТНАЯ НАЛІЎКА / ЯБЛЫКІ ФАРШАВАНЫЯ
МЯТНАЯ НАЛІЎКА
ЯБЛЫКІ, ФАРШАВАНЫЯ ЖУРАВІНАМІ, РАЗЫНКАМІ І АРЭХАМІ
ВІНО З ДЗЬМУХАЎЦОЎ / ІЛЬНЯНОЕ МАРОЖАНАЕ
МЁД З ДЗЬМУХАЎЦОЎ
ВІНО З ДЗЬМУХАЎЦОЎ
ІЛЬНЯНОЕ МАРОЖАНАЕ
ХРЭНАВУХА / СКІБКА, ЦІ БЕЛАРУСКІ БУТЭРБРОД
ХРЭНАВУХА
САЛАТ ГАРДА
СКІБКА З ЗЯЛЁНЫМ І ТВАРОЖНЫМ НАЧЫННЕМ
ЯДЛОЎЦАЎКА / БОРШЧ З ЯДЛОЎЦАМ
ЯДЛОЎЦАЎКА
БОРШЧ З ЯДЛОЎЦАМ, ЯБЛЫЧНЫМ СОКАМІ МЕДАМ
РАДЗЮКОЎКА / КАЎБАСКІ З ГРЭЧКАЙ І БУЛЬБАЙ
РАДЗЮКОЎКА
ХАТНЯЯ КАЎБАСА З ГРЭЧКАЙ
БУЛЬБА З ЧАСНЫКОМ І ЦІМЬЯНАМ
АНІСАЎКА / ШЧУПЕНЯ
АНІСАЎКА
ШЧУПЕНЯ СА СВІНІНАЙ
ЗУБРОЎКА / КАЛДУНЫ З БАРΑΒΙΚΑΜΙ
ЗУБРОЎКА
КАЛДУНЫ З БАРАВІКАМІ
МЕДАВУХА / МЯДОВІК
МЕДАВУХА
МЯДОВІК
КРУПНІК / ПЕРНІКІ
КРУПНІК
ПЕРНІКІ З МЕДАМ
КМЕНАЎКА / ВЕРГУНЫ
КМЕНАЎКА
ВЯРГУНЫ З ТВАРАГОМ І КМЕНАМ
ГАНЕБОЛЕЎКА / КУЛАГА ЯГАДНАЯ
ГАНЕБОЛЁЎКА
ЯГАДНАЯ КУЛАГА
АД АЎТАРА Разгарнуць
Галоўная ідэя і місія гэтай кнігі культуралагічная і асветніцкая, а не прапаганда алкаголю. Гэтая кніга падыдзе шырокаму колу чытачоў, тым, хто хоча навучыцца рабіць напоі па старажытных рэцэптах, і тым, хто жадае пазнаёміцца з гісторыяй праз прыватнае жыццё нашых продкаў. У кнізе прадстаўлены 25 напояў па рэцэптах XVIII-XIX стагоддзяў і гастранамічныя пары да іх. Праца над кнігай заняла некалькі гадоў, бо кожную страву і напой я рыхтавала па некалькі разоў, каб вывесці для вас дакладныя прапорцыі і рэцэпты, па якіх вы ўсё лёгка паўторыце на сваёй кухні. Напоі рабіла па старажытнай тэхналогіі, вытрымлівала ад года да пяці гадоў, каб раскрыць усе сакрэты і асаблівасці захоўвання.
Кніга суправаджаецца маляўнічымі фатаграфіямі, якія не толькі паказваюць, як выглядаюць страва і напой, але і расказваюць маленькую гісторыю хто і пры якіх абставінах мог мець такія напоі і стравы ў сябе на стале. Віртуальна вы пабываеце ў гасцях у багатым доме ХІХ стагоддзя, у прадпрымальніка сярэдняй рукі, наведаеце сялянскую хату падчас абраду сватаўства ці станеце сведкамі рамантычнага спаткання, на якое кавалер захапіў бутэлечку вішнёўкі.