Шляхі да беларускай нацыі
15.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 550 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Мінск: Кнігазбор, 2016. — 344 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7144-53-2.
У кнізе разглядаюцца праблемы развіцця беларускай нацыі, датычныя да тэарэтычных асноў будаўніцтва беларускай дзяржавы, стратэгіі развіцця беларускай нацыі, ментальнасці беларусаў, узаемаадносін нацыі і свабоды, царквы і нацыі, абгрунтоўваецца існаванне ўсходнеславянскай беларуска-ўкраінскай цывілізацыі і іншае. Кніга складаецца з тэматычных артыкулаў, апублікаваных аўтарам за апошнія тры гады ў часопісе “Культура, Нацыя” (2013—2016, N° 1—14; www.sakavik.net).
Для чытачоў, зацікаўленых у будаўніцтве беларускай нацыі ў сучасных умовах.
The book examines the problems of the development of the Belarusian nation related to the theoretical foundations of the construction of the Belarusian state; the development strategy of the Belarusian nation; the mentaHty of the Belarusians; interrelationship between nation and freedom as well as nation and church; existence of the East Slavic (Belarusian-Ukrainian) civilization; and others. The book consists of thematic articles published by the author over the past three years in the “Culture, Nation” magazine (2013-2016, N° 1-14; www.sakavik.net). The book is directed to the readers interested in the construction of the Belarusian nation in the conditions of the modern world.
Пётра Мурзёнак — беларускі навуковец у Канадзе (сайт газеты Новы час)
Часопіс "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ"
ЗМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы.
У кнізе на аснове шырокага кола крыніц падрабязна даследуюцца беларуска-літоўскія адносіны як падчас барацьбы за стварэнне незалежнай Літвы і Беларусі, так і ў міжваенны перыяд, калі беларусы заставаліся бездзяржаўнай нацыяй, а літоўцам удалося адстаяць сваю дзяржаву. Шмат увагі прысвечана вайсковаму супрацоўніцтву Літвы і Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама кнігавыданню на беларускай мове ды грамадскаму жыццю беларусаў у міжваеннай Літве.
Гэтая манаграфія — першая ў гістарыяграфіі спроба сінтэтычнага нарысу Вялікага Княства Літоўскага пад уладай Аляксандра Ягелончыка. У ёй раскрываюцца асаблівасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмы, канфесійная, фінансавая і гаспадарчая палітыка, дзейнасць найважнейшых дзяржаўных органаў (канцылярыя ВКЛ), а таксама даецца вычарпальны пералік прадстаўнікоў дзяржаўнай эліты.














