Ecce homo: як робяцца самім сабою
23.00 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 210 г
Purchase
Апісаньне
Ecce homo: як робяцца самім сабою / Фрыдрых Ніцшэ ; пераклад з нямецкай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : УП «Энцыклапедыкс», 2014. 140 с. – (Галерэя чалавечай думкі).
ISBN 978-985-7247-73-8
У сваёй кнізе «Ecce homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844–1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага заробку.
У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі «Esse homo».
ЗМЕСТ Паглядзець
ПРАДМОВА (фрагмент) Паглядзець
ISBN 978-985-7247-73-8У сваёй кнізе «Ecce homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844–1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага заробку.
У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара Валянціна Акудовіча пра Фрыдрыха Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі «Esse homo».
ЗМЕСТ Паглядзець
ПРАДМОВА (фрагмент) Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Анры Бэргсон (1859-1941) адзін з найбуйнейшых філосафаў XX стагоддзя, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця, сябар Французскай акадэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927). Прапанаванае ў гэтай кнізе эсэ, упершыню апублікаванае ў 1900 г., даследуе прыроду камедыі, смеху і камічнага ў чалавечым жыцці, гэта глыбокі і ўдумлівы аналіз таго, што прымушае людзей смяяцца і чаму гумар ёсць важным аспектам чалавечага існавання.
Раман Інгардэн (1893–1970) – выбітны польскі філосаф, вучань Э. Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. У апублікаванай у 1955 г. працы «Пра пераклады» ён дае фенаменалагічнае тлумачэнне сутнасці перакладу мастацкіх твораў і навуковых прац.
Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.














