Гарчэйшае пітво
7.00 BYN
Памер: 120x180 мм
Вага: 130 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Гарчэйшае пітво: выбраныя вершы, артыкулы і ўспаміны / Тацяна Зіненка ; укладанне і рэдактура Леаніда Галубовіча. – Мінск : Медысонт, 2019. – 100 с.
ISBN 978-985-7228-07-2.
Гэтая кніжка выходзіць у свет, быццам даганяючы трагічнае ў сваім фінале творчае і зямное жыццё таленавітай паэткі Тацяны Зіненка (1960–2011). Нарадзілася яна ў Казахстане, жыла ў Барысаве, вучылася ў Мінску (філфак БДУ), працавала і, на жаль, згубна скончыла свой шлях, зноў жа, у Барысаве. Пасля смерці паэткі мясцовыя сябры і таварышы выдалі невялічкі зборнік яе вершаў “Плакала дзяўчынка” (“Ковчег”, 2013). Паэзія Зіненка ў мінулым годзе публікавалася ў часопісе “Дзеяслоў” і штомесячніку “Літаратурная Беларусь”. Там жа друкаваліся і ўспаміны пра яе. І вось нарэшце ў свет выходзіць яе кніга “Гарчэйшае пітво”, дзе сабраны найлепшыя паэтычныя ўзоры Тацяны, а таксама засведчаны сардэчны памінальны паклон сяброў і калег. Для шырокага кола прыхільнікаў нацыянальнай паэзіі.
Пра кнігу
Чалавек здабывае песню на сваім мячы (Дар’я Смірнова, zviazda.by)
Вось і ўсё
ПРАДМОВА Паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець

Верш з кнігі

Вось і ўсё
Вось і ўсё.
Адглядзелі дарма
на цябе мае сумныя вочы.
Адчуваю: вяртацца не хочаш. Вось і ўсё.
Паняслася зямля
пада мною кудысь ва ўтрапенні,
і навек апусцілася я
перад імем тваім на калені.
Вось і ўсё.
І ў акно не відно
мне цябе. І не выбегчы ў дзверы.
Засталося хіба што адно:
ва ўсё гэта аднойчы паверыць –
і тады... Вось і ўсё. Вось і ўсё.
1987
ПРАДМОВА Паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох.
Дзімча Дэбялянаў (1887-1916)— адзін з яскравых прадстаўнікоўбалгарскага сімвалізму. Свет яго лірыкі – гэта свет найінтымнейшых пачуццяў, уласцівых толькі глыбокай і складанай чалавечай натуры.
Раннія вершы Тацяны Сапач даюць уяўленне пра самы пачатак творчасці аўтаркі “Восені”, вершы якой завяршаюць сабою залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі.