Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Эцюды пра любоў і каханне

More images

Click to enlarge
22.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 185 g

Purchase

out of stock
Выдавец Колас ЗміцерПубліцыстыкаФілязофіяСэрыя "Галерэя чалавечай думкі"Пераклады Лявона БаршчэўскагаАртэга-і-Гасэт Хасэ

Description

Эцюды пра любоў і каханне / Хасэ Артэга-і-Гасэт ; пераклад з іспанскай Лявона Баршчэўскага. – Мінск : УП «Энцыклапедыкс», 2024. – 118 с. – (Галерэя чалавечай думкі).
Хасэ Артэга-і- Гасэт / José Ortega y Gasset
ISBN 978-985-7247-74-5

Пераклад выкананы паводле крыніцы:
José Ortega y Gasset. Obras completas. Tomo V (1933–1941). Sexta edición.
Madrid: Revista de Occidente, 1964. P. 551–626.

На вокладцы выкарыстана гравюра Андрэя Фядорчанкі «Замірэнне» (2005).

Прапанаваныя, бадай, самым знакамітым іспанскім філосафам Хасэ Артэгам-і-Гасэтам (1883-1955) як сродак адкрыцця чалавека свету разважанні пра любоў і каханне знаходзяць сваё абгрунтаванне ў розных галінах: у тым ліку ў самой філасофіі, псіхалогіі, навуцы аб каштоўнасцях або ацэнках, гісторыі разумення кахання або закаханасці.

«Эцюды пра любоў і каханне» ўяўляюць сабою падборку тэкстаў, першапачаткова апублікаваных мысляром паміж 1926 і 1927 г. у мадрыдскай газеце «El Sol», а таксама ў газеце «La Naciyn», што па сёння выходзіць у Буэнас-Айрэсе. Іх першае іспанскае выданне ў выглядзе асобнай кнігі ўбачыла свет у 1941 г.

Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.


ЗМЕСТ Паглядзець


ПРЫКМЕТЫ ЛЮБОВІ І КАХАННЯ (фрагмент) Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Ніцшэ Фрыдрых
У сваёй кнізе «Esse homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844–1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага заробку.
Анціпенка Алесь
Кандыдат філасофскіх навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.
Волян Андрэй
Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").