Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Гаспадар Ледзянога Саду : Том I

Гаспадар Ледзянога Саду : Том I
23.00 BYN 25.90 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 570 g

Purchase

out of stock
ПеракладыФантастыка і фэнтэзіЯнушкевіч (выдавецтва)Гжэндовіч Яраслаў

Description

Гаспадар Ледзянога Саду : Том I / Яраслаў Гжэндовіч ; пераклад з польскай Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 436 с. Цвёрдая вокладка.
Яраслаў Гжэндовіч / Jarosław Grzędowicz
ISBN 978-985-7210-21-3.

Пераклад з польскай паводле выдання:
Grzędowicz J. Pan Lodowego Ogrodu. Tom I. Lublin: Fabryka Słów, 2012.

Гэтая фантастычная сага з чатырох кніг напісана з размахам, дастойным твораў Дж. Толкіна і Дж. Р. Р. Марціна, Р. Жэлязнага і У. Ле Гуін. Яе адрознівае тонкае спалучэнне элементаў навуковай фантастыкі з жанрам “фэнтэзі”. Галоўны герой Вука Дракайнен пры бывае на планету Мідгаард, каб даведацца пра лёс навуковай місіі і вярнуць яе на Зямлю. Тут пануюць сярэднявечныя парадкі і магія, і Дракайнена чакаюць незвычайныя здарэнні і павароты лёсу...

Раман Яраслава Гжэндовіча — выдатны ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце.


ЗМЕСТ

Раздзел I. НАЧНЫ ВАНДРОЎНІК
Раздзел II. ДВОР ШАЛЁНАГА КРЫКА
Раздзел III. КОНЬ, КРУМКАЧ І ЧАЛАВЕК
Раздзел IV. ПЕРАКУЛЕНЫ ЖОРАЎ
Раздзел V. ГОРЛА ЦМОКА
Раздзел VI. АГОНЬ ПУСТЫНІ
Раздзел VII. ТАНЕЦ ЗМЕЙ
Раздзел VIII. СПАЛЕНАЯ ЗЯМЛЯ
Раздзел IX. САД ЗЯМНЫХ АСАЛОД


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.
Толкін Джон Рональд Руэл
Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая — ні больш, ні менш – збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае.
Льюіс Клайв Стэйплз
“Прынц Каспіян” — трэцяя па ўнутранай храналогіі гісторыя з цыкла “Хронікі Нарніі”. Кніга адпавядае, як нарнійцы перамагаюць захопнікаў, якія доўгі час панавалі ў Нарніі.
Янай Гагар
Эля і Ёнатан, звычайныя ізраільскія школьнікі, трапляюць у залюстроўе, у паралельную з нашым сусветам цывілізацыю Вавілонскай імперыі, дзе, суладна пераплятаючыся, уладараць магія і навуковыя тэхналогіі. Падлеткі павінны вырваць бацьку з цэпкіх лап злачынных падарожнікаў між сусветамі і іх фармакалагічнага кодла, а таксама выцягнуць маму з бяздоннай прорвы душэўнай хваробы. У Вавілоніі герояў падпільноўваюць цмокі-кракадзілы, утрапёныя служкі змрочных культаў, небяспечныя паўстанцы, зухаватыя кантрабандысты, а самі героі паспытаюць здраду, расчараванне, сяброўства і каханне.Створаны аўтаркай сусвет шмат у чым грунтуецца на міфалогіі і культурных кодах цывілізацый Старажытнага Усходу: сумерскай, акада-вавілонскай і ханаанскай.