Прамоўленая гісторыя: XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі
25.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 690 g
Purchase
out of stock
Description
Прамоўленая гісторыя: ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі / Вольга Іванова. – Мінск: Зміцер Колас, 2018. 448 с., [10] л. іл.: іл. Цвёрдая вокладка.
ISBN 978-985-7164-95-0.
Кніга ёсць адной з першых спробаў паказаць гісторыю Беларусі XX ст. скрозь прызму вусных успамінаў жыхароў беларускай вёскі. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з'яўляюцца кантэкстам. Даследаванне, скіраванае на вывучэнне індывідуальнай і калектыўнай ідэнтычнасці, а таксама рэканструкцыю калектыўнай памяці, складаецца з дзвюх частак. У першай, прамоўленыя ўспаміны прадстаўляюць вынікі даследавання па рэканструкцыі індывідуальных наратываў і жыццёвых гісторый, а таксама паўстаюць крыніцай для наступнага біяграфічнага аналізу. Другая частка прысвечаная рэканструкцыі асноўных сюжэтаў вуснай гісторыі беларускіх вяскоўцаў у ХХ ст. Успаміны суправаджаюцца арыгінальнымі фотаздымкамі і фотакопіямі дакументаў.
Даследаванне можа быць цікавым для гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мікрагісторыяй, праблемамі ідэнтычнасці і калектыўнай памяці.
ЗМЕСТ Разгарнуць

Products You May Like
Аўтары нумару: Наталля Анофранка, Дзмітрый Віцько, Юрый Внуковіч, Юры Гардзееў, Miroslav Hroch, Цімох Кавалеўскі, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч.
У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
Аўтары нумару: Andrzej Gil, Sante Graciotti, Hieronim Grala, Jury Hryboŭski, Юрій Мицик, Сяргей Новікаў, Аляксандр Пагарэлы, Генадзь Сагановіч, Łukasz Staśkiewicz, Marek Figura.