Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Пацеркі і кроплі

More images

Click to enlarge
18.20 BYN 25.40 BYN
Size: 240x280x14 mm
Weight: 740 g

Purchase

out of stock
ProseЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамЯнушкевіч (выдавецтва)Ясмінска Надзея

Description

Пацеркі і кроплі / Надзея Ясмінска ; мастак Стася Сакалоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 76 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7165-84-1

210х290 мм.

«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкі-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героі сябе ці сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць улюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.

Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ

Нататкі-ў-галаве

“Напэўна дзеці падобныя да вокнаў. Яны празрыстыя. Адразу бачна, хто хоча з табой сябраваць, а хто збіраецца лупануць у вока.

А дарослыя — гэта дзверы. Часам адчыненыя. Часам зачыненыя. З зачыненымі найбольш складана: невядома, чакаюць цябе за дзвярыма ці не. Можа, там таемны ход, які вядзе ў цікавае месца. А можа — злая цётачка., гатовая перацягнуць цябе анучай. Ці варта туды грукацца? Штораз незразумела.

Сцены? Людзей-сцен няма. Бываюць толькі дзверы, закладзеныя цэглай.”

(канец фрагменту)

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Кім Надзея
Гэта першая міні-энцыклапедыя дзіцяці, якая раскажа яму, адкуль ён узяўся.
Наліва Андрэй
Кніжка «Адважныя вандроўнікі» — гэта падарожжа ў чароўны свет лясных жывёл, якія сябруюць з чалавекам і маюць з ім агульныя забавы і клопаты — займальныя і вясёлыя.
sale
Грушэцкі Алег, Козел Віктар
У займальнай і даступнай форме мастацкага апавядання аўтары распавядаюць пра спосабы і адзінкі вымярэння. Яскравыя ілюстрацыі дапамогуць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці.