Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Кнігі

out of stock
Зборнік прысвечаны разнастайным пытанням рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве XVI–XVIII стагоддзяў. Асаблівая ўвага нададзена адносінам, што складваліся паміж прадстаўнікамі розных рэлігій, рэлігійным практыкам і канфліктам.
out of stock
Камінскі Анджэй Суліма
Кніга апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў.
out of stock
Шаўлякова Ірына
Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).
out of stock
Васілеўскі Пятро
У кніжцы надрукаваныя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці — паводле ўзросту і эстэтычных поглядаў. Фактычна, перад чытачом вымалёўваецца своеасаблівы культурны ландшафт.
out of stock
Ліпай Алесь
Другая кніга паэзіі Алеся Ліпая ахоплівае ягоную творчасьць 1996—2001 гадоў.
out of stock
Габрусь Тамара
У кнізе даецца адлюстраванне і гісторыка-культурнае абгрунтаванне самабытнасці праяваў агульнаеўрапейскіх архітэктурна-мастацкіх стыляў: готыкі і рэнесансу — у сакральным дойлідстве Беларусі. Аўтарскі аналіз будуецца на гістарычных крыніцах, а таксама на матэрыялах папярэдніх даследаванняў беларускіх, польскіх і літоўскіх археолагаў, рэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры. Выданне багата ілюстраванае натурнымі здымкамі ды графічнымі матэрыяламі.
out of stock
Шумскі Ян
Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Аўтар паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.
out of stock
“Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх сагаў. У дадзеным выданні ўпершыню арганічна аб’яднаныя тры асноўныя рэдакцыі твора. Гэта дае магчымасць пазнаёміцца з найбольш поўнай версіяй гісторыі пра чароўны меч Цюрвінг, Анганцюра і ягоных братоў-берсеркаў, а таксама — пра бясстрашную ваярку Хэрвёр і конунга Хэйдрэка.
out of stock
Кухмістр Верашчака
“Сакатала бочачка” – гэта зборнік займальных, але гістарычна праўдзівых нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны. У большасці выпадкаў – цалкам забытым, адкінутым таталітарным дваццатым стагоддзем як “чужынскія”. Назва кнігі паходзіць ад старадаўняй беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўваюць з бочкай піва, што нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся “разліцца” і здаволіць смагу таго, каму прызначаная.
out of stock
Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына
Гэтая кніга ― адна з першых спробаў у нашай краіне сістэматычна асэнсаваць традыцыйную і культурную спадчыну беларусаў, захаваную нашымі продкамі ў легендах і паданнях, геаграфічных назвах, багатым фальклорным матэрыяле.
out of stock
Ўайлд Оскар
Апроч знакамітай п’есы “Саламея”, аздобленай ілюстрацыямі Обры Бёрдслі, кніга ўключае стылістычна блізкія вершы прозай Оскара Ўайлда. Артыкул Роберта Роса апісвае першыя пастаноўкі п’есы і абвяргае асноўныя міфы, з ёй звязаныя. Усе змешчаныя ў кнізе пераклады друкуюцца ўпершыню.
out of stock
Баярын Міхаіл
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў – індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беларускага моўнага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў і мэдытацыяў на гэтыя творы. Яна задумана як мост над прорвай між сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны.
out of stock
Сівец Таццяна
Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!).
out of stock
У навуковым зборніку змешчаныя матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”, якая прайшла ў Мінску 8–9 верасня 2016 года. У даследаваннях навукоўцаў з Беларусі, Польшчы і Літвы разглядаюцца разнастайныя аспекты гісторыі роду Сапегаў XVI–XVIII стст.
out of stock
Астравец Сяргей
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе... Нельга адкладаць сваё жыццё, калі недаспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе...
out of stock
Скобла Міхась
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”.
out of stock
Мартысевіч Марыя
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э… 28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.
out of stock
Бахарэвіч Альгерд
…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў…