Сарматыя (1-е выданньне)
Purchase
Description
Паэма / Марыя Мартысевіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-82-7
28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.
У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагоддзя.
ФРАГМЕНТ З ПАЭМЫ
XX
...Мора сармата – гэта пара партоў,
у якія яго не пускаюць без пашпартоў,
і калі яго выпускаюць зь цёмнай каморы,
ён як абвараны бегае ад мора да мора.
Рытуал прывітаньня з морам, разьвітаньня з морам –
мора наўпрост кіруе ягоным гуморам.
Тыдзень ляжыць на хвалях – і год жыве.
Мора сармата разьліваецца ў яго ў галаве...














