Архітэктура Беларусі. У 4 т. Т. 4, кн. 1.
1.44 руб.
Weight: 1080 g
Purchase
out of stock
Description
Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 4, кн. 1. Беларускае народнае дойлідства / А. І. Лакотка; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2008. – 495 с.: іл. Цв. вокл. + супервокл. ISBN 978-985-08-0966-7 (т.4, кн. 1) ISBN 978-985-08-0680-2 ISBN 985-08-00680-X Кніга прысвечана даследаванню беларускага народнага дойлідства. Упершыню ў шырокім дыяпазоне часу (ад Старажытнай Русі і да нашых дзён) аналізуецца эвалюцыя сістэмы рассялення, народна-традыцыйнай архітэктуры гарадоў, сельскіх сядзіб і жылля, царкоўна-манументальнага дойлідства. Народная архітэктура раскрываецца як яркая старонка традыцыйнай мастацкай культуры славян і народаў Еўропы. Даследуюцца праблемы развіцця традыцый у сучасным сельскім будаўніцтве, захаванне і адаптацыя помнікаў народнай архітэктуры і іх выкарыстанне ў сферы турызму інфраструктуры музеяў пад адкрытым небам. ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ. Драўлянае дойлідства – яркая адметнасць мастацкай культуры ўсходніх славян і народаў Еўропы Глава І. Абарончае дойлідства і драўляная архітэктура гарадоў 1.1. Драўлянае абарончае дойлідства X—XVI стст. 1.2. Гарадскія сядзібы і жыллё XI—XVIII стст. 1.3. Драўляныя прадмесці гарадоў канца XIX – пачатку XX ст. 1.4. Драўляная забудова мястэчак Глава ІІ. Архітэктура сельскага народнага жылля 2.1. Сельскія паселішчы 2.2. Сядзібы і жыллё 2.3. Агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства і яго міжэтнічныя сувязі Глава ІІІ. Царкоўная архітэктура 3.1. Праваслаўныя храмы 3.2. Каталіцкія храмы 3.3. Капліцы 3.4. Званіцы 3.5. Мячэці 3.6. Сінагогі 3.7. Сінтэз будаўнічых культур у драўлянай царкоўнай архітэктуры Глава ІV. Сучасная народная архітэктура і захаванне помнікаў драўлянага дойлідства 4.1. Беларуская вёска ў другой палове XX – пачатку XXI ст. 4.2. Рэгіянальныя рысы культурна-гістарычных ландшафтаў і іх мастацкая выразнасць 4.3. Рэгенерацыя драўлянай забудовы сельскіх паселішчаў, мястэчак і гарадоў 4.4. Музейныя формы захавання народнага дойлідства Заключэнне Дадатак 1. Дадатак 2. Дадатак 3. Слоўнік беларускага народнага дойлідства