Сьвецяцца вокны ды нікога за імі = Arłoŭ Uładzimier. Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi
10.30 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 470 g
Purchase
out of stock
Description
Вершы. — Менск: Выдавец Логвінаў І. П., 2012. — 400 с.Vieršy. — Miensk: Vydaviec Łohvinaŭ I. P., 2012. — 400 s.
ISBN 978-985-6991-97-7
Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — “Паром празь Ля-Манш”, пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла аўтару міжнародную прэмію “Эўрапейскі паэт свабоды” (Гданьск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю кнігу ў дзьвюх вэрсіях.
Products You May Like
Актыўная ўдзельніца літаратурнага руху сярэдзіны 1920-х гг. Яўгенія Пфляўмбаўм пакінула не толькі выдатныя творы, але і загадку сваёй біяграфіі, якая застаецца крыніцай разваг аб лёсе творчай жанчыны. Кніга яе выбраных вершаў адметная найперш цікавымі творамі 1920–1930-х гг., якія аўтарка не ўключала ў наступныя зборнікі, і творамі, напісанымі ў канцы жыцця, засталіся ў рукапісах.
Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў, прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.
sale
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.














