Воляй абраны
7.60 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 460 g
Purchase
out of stock
Description
Раман / Пасляслоўе Анатоля Астапенкі — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 352 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 68).ISBN 978-985-7144-04-4.
У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе.
Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — перамога. Бо імя Каліноўскага і яго духоўны подзвіг застануцца ў памяці нашчадкаў на вякі...
За гэтаю кнігу аўтар атрымаў прэмію Міхася Жызьнеўскага (падрабязьней пра гэта тут: Беларускі і ўкраінскі пісьменьнікі ўганараваныя прэміяй імя Жызьнеўскага)
Двое перад Галгофай — Дыктатар паўстаньня Каліноўскі і нарачоная Марыйка (пра кнігу на Радыё Свабода)
Аўтару ўдалося стварыць запамінальны вобраз супярэчлівага і адданага адраджэньню і волі роднага краю Дыктатара, вылучыўшы на першы плян каханьне дзьвюх выбітных асобаў — Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай — Марыі Ямант. І я асабіста веру, што прыйдзе той час, калі раман „Воляй абраны“ будзе ўключаны ў школьныя праграмы, каб вучні, і ня толькі яны, змаглі паглыбіцца ў атмасфэру таго часу і адчуць, як занепакоена білася сэрца кіраўніка паўстаньня, Рыцара Свабоды — Кастуся Каліноўскага. (Віктар Казько пра кнігу)
Фрагмент з раману Паглядзець
Products You May Like
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
У гэтай кнізе Іны Снарскай жывуць яе родныя, суседзі, сябры з вёсак яе маленства на Полаччыне. Кожны аповед напісаны сэрцам, з вялікай любоўю да сваіх герояў. Завяршае кнігу аповесць, прысвечаная памяці маці, яе няпростаму лёсу і каханню.
Аўтары нумару: Уладзімер Арлоў, Вольга Гапеева, Мікола Захаранка, Васіль Зуёнак, Віктар Казько, Станіслаў Ежы Лец, Вінцэсь Мудроў ды іншыя.














