Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Найлепшы з усіх светаў

Найлепшы з усіх светаў
7.60 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 210 g

Purchase

out of stock
Выдавец Логвінаў ІгарProseПеракладыБрэжна Ірэна

Description

Раман / пераклад з нямецкай Лізаветы Касмач. — Вільня: Логвінаў, 2015. — 126 с.

ISBN 978-609-8147-24-7.

Пераклад зроблены паводле выдання Irena Brežná. Die beste aller Welten. Edition ebersbach, Berlin, 2008

У мазаічным, шмат у чым аўтабіяграфічным рамане “Найлепшы з усіх светаў” швейцарская пісьменніца Ірэна Брэжна (нар. у 1950 г. у Браціславе) аднаўляе грамадскую атмасферу Славакіі 1950-х гадоў і фантазійны час дзяцінства, поўны вялікіх пачуццяў і ўчынкаў.

“У рамане “Найлепшы з усіх светаў” Ірэна Брэжна расказвае пра абсурдна прывабнае жыццё ў цэнтральнаеўрапейскім мястэчку ў 1950-я гады. Гераічны міф сацыялізму прыцягвае гераіню рамана, дзяўчынку школьнага веку, больш за бабулін каталіцызм альбо дробнабуржуазны свет бацькі, якога адправілі на сацыялістычнае перавыхаванне будаваць масты. Аўтарка дазваляе адчуць грамадскую атмасферу “шчаслівай дыктатуры пралетарыяту”, якой больш не існуе”.

(Паводле Інстытуту Гётэ ў Беларусі)


Пра аўтарку

Брэжна Ірэна (нар. У 1950 г. у Браціславе) у 1968 г. разам з сям’ёй эмігравала ў Швейцарыю. У Базэльскім універсітэце вывучала славістыку, псіхалогію і педагогіку. Працавала псіхолагам, пазней — перакладчыцай, журналісткай у вядучых нямецкіх і швейцарскіх выданнях, шмат супрацоўнічала з праваабарончымі арганізацыямі.

Апублікавала дзевяць кніг — навукова-папулярных, рэпартажных і белетрыстычных, за якія была ўганараваная шматлікімі літаратурнымі і журналісцкімі прэміямі. За кнігу ваенных рэпартажаў з Чачні ў 2003 г. атрымала прэстыжную Прэмію Тэадора Вольфа.

У 2008 г. выйшаў яе раман “Найлепшы з усіх светаў”, які доўга трымаўся ў рэйтынгу найлепшых швейцарскіх кніг, а яго славацкі пераклад быў прызнаны найлепшай кнігай года ў Славакіі.

У 2012 г. за свой апошні раман “Няўдзячная чужын/k/а” Ірэна Брэжна атрымала швейцарскую федэральную прэмію па літаратуры. Аўтарка жыве ў Базэлі.


Фрагменты з кнігі

“…Адзін з гледачоў падыходзіць да мяне бліжэй і ўздыхае: Ах, шчаслівае дзяцінства, аднойчы гэты рай праміне. Я не веру гэтаму дурню, уцякаю і адну за адной адношу курэй на другі паверх нашага дома. Яны баяцца пакідаць задні двор, але я моцна трымаю іх на руках і выпускаю над галовамі гледачоў. Куры спалохана кудахтаюць і ляцяць. Бабуля мне гэтую дрэсуру забараняе. 3 той пары, як нашыя куры пачалі лётаць, яны развучыліся несці яйкі, кажа яна. Бабулі больш патрэбныя яйкі, чым свабодны палёт. Але ж куры маюць крылы, пад якімі хаваецца прага лятаць…

…Мама нічога не скрала і нікога не забіла. Можа, яе пасадзілі ў турму праз нейкае слова? У нашай краіне словы небяспечныя. Я баюся, што гэта было маё слова. Бывае, я забываюся на яе папярэджанне: Нічога з таго, пра што мы тут гаварылі, нельга пераказваць у школе. У галаве я нават пабудавала мур: з правага боку жывуць сямейныя словы, а з левага школьныя. Ёсць два светы і дзве мовы, і дзень пры дні я пераходжу з боку на бок, як двайны агент…”

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Слобада Рудольф
Раман “Розум” — адзін з найбольш вядомых твораў выдатнага славацкага пісьменніка і сцэнарыста Рудольфа Слобады (1938–1995), у якім аўтар вуснамі свайго героя, няўдалага літаратара-інтэлектуала, аналізуе стасункі розуму і маральнасці ды разважае над вечнымі і няпростымі праблемамі дачыненняў творцы й грамадства, жонкі ды мужа, мужчыны й жанчыны.
sale
Кіркевіч Алесь
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый – каханне, страх, роспач. З імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку.
Мудроў Вінцэсь
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.