Ген жыцця
2.80 BYN
Size: 145x215 mm
Weight: 610 g
Purchase
out of stock
Description
Аўтабіяграфічная аповесць. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 364 с. : іл. Цв. вокл. ISBN 978-985-6852-88-9. Змест Сын каваля і артая М. Чарняўскі Бацькі Дзяцінства Школьныя гады Вясковыя святы Нарачанскі край Вёска Качаны Дзед і бабка Прыход “цывілізацыі” Мядзельская школа. Выбар жыццёвага шляху Доўгія студэнцкія гады. Мінскае мастацкае вучылішча Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Першыя творчыя крокі Пачатак самастойнага жыцця Знаёмства з іншым светам Заключэнне Жыццё народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі, прафесара Васіля Шаранговіча — яскравы прыклад таго, як талент і апантаная працавітасць, велізарнае жаданне дасягнуць пастаўленай мэты і самаахвярнае служэнне ёй вывелі хлопчыка з глухой вёсачкі Качаны, што на Мядзельшчыне, на шырокі шлях мастацтва. Змрочныя дні ваеннага маленства, гаротнае пасляваеннае існаванне сярод мудрых і спагадлівых вясковых людзей, нялёгкія, запоўненыя бясконцай працай гады студэнцкага юнацтва, пошукі свайго адметнага месца ў жыцці, сустрэчы з многімі выдатнымі асобамі, актыўная творчая і педагагічная дзейнасць — усё гэта паўстае са старонак аўтабіяграфічнай аповесці мастака “Ген жыцця”.
Products You May Like
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Марэк Гласка (1934–1969) — бунтар, легенда, аўтар, забаронены ў Польшчы на дзесяцігоддзі, — упершыню выходзіць у беларускіх перакладах. Зборнік знаёміць з выбранымі апавяданнямі Гласкі, дэбютнымі і крыху пазнейшымі: жорсткімі, кранальнымі, поўнымі трывогі і пяшчотнымі адначасова. Яны сталі голасам пакалення 1950-х — моладзі, расчараванай пасляваенным светам і душнай рэчаіснасцю Польскай Народнай Рэспублікі. Героі Гласкі кахаюць, працуюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах, губляюць надзею, п’юць і мрояць. І не чакаюць шкадавання. Гэта літаратура, напісаная з агнём і на нервах, перакладзеная на дзясяткі моў свету і экранізаваная вялікімі рэжысёрамі. Проза Марка Гласкі дагэтуль чытаецца як выклік.
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.














