Апладненне ёлупа
Description
Раманы, аповесці, апавяданні. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”, 2005. — 560 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 985-6778-01-8
Выданне ўлучае наватарскую, адметную паводле формы прозу пісьменніка Юрыя Станкевіча. Рэчаіснасць твораў, рознабаковых паводле тэматыкі і праблематыкі, іншым разам раскрываецца ў прытчавым ці фантастычным ключы, жорсткія рэальныя сітуацыі мяжуюцца з фантасмагорыяй. Шматаблічны свет, які адлюстроўвае надзённыя пытанні сучаснасці, прымушае да роздуму і будзіць уяўленне.
Юры Станкевiч : "Абраны беларусамi шлях — шлях самазнiшчэння", інтэрв’ю аўтара парталу BORISOV-E.INFO
Пісьменнік Юры Станкевіч: правы інтэлектуал (BUDZMA.BY)
ЗМЕСТ
Раманы
Ліст у галактыку “Млечны Шлях”
Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн
Любіць ноч — права пацукоў
Аповесці
Апладненне ёлупа
Сезонныя гульні ў футбол
Лавец святла поўні
Апавяданні
Апошні кінасеанс позна ўвечары
Амерыка
Птушка Квезал і Месяц
Ізумрудна-зялёныя мухі
Усе малпы любяць бананы
Уначы гучней бруяць фантаны
Коткі ў бібліятэцы
Знак да нападу
эНэЛА
Products You May Like
У кнігу лірычнай прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме…” сабраныя кароткія аповесці пра каханне і суперажыванне, пра лютасць і мужнасць, пра здзіўленне і гідкасць. Ёсць у кнізе і аповесць іранічная, а таксама — кароткі раман пра лёгкае расчараванне.
Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.
Віктар Казько адлюстроўвае пошукі чалавекам тых сіл, што дапамогуць выстаяць у свеце, напоўненым трагічнымі падзеямі, і дадуць штуршок для руху наперад, да лепшага жыцця. Ён папярэджвае, што без беражлівага захавання спадчыны продкаў, чэрпання з яе адвечнай мудрасці не будзе будучыні ні ў народа, ні ў чалавецтва наагул.














