Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

Невядомая нам краіна

Невядомая нам краіна
11.50 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 355 g

Purchase

out of stock
ГісторыяПеракладыНавуковая літаратураКнігазбор (выдавецтва)Навукова-папулярная літаратураЛітаратура на іншых мовахТрусаў АлегBPR (Belarusian People's Republic)

Description

Беларусь у яе этнаграфічных межах = Trusaŭ Alieh. The Country We Don’t Know. Belarus in its Ethnic Borders. — Мінск: Кнігазбор, 2013. — 288 с.

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7057-78-8

На беларускай і англійскай мовах

Выданне 2-е, выпраўленае і дапоўненае.

У асноўным этнічная тэрыторыя беларусаў склалася ў другой палове ХІХ ст., калі ўсе беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час расійскія навукоўцы прызналі існаванне самабытнага славянскага народа пад новай назвай “беларусы”. Гэты тэрмін стаў новым палітонімам, які замяніў старую назву “літвіны”. Падчас перапісу 1897 г. беларусы заявілі пра сябе на ўвесь голас. Адпаведна, сталі з’яўляцца мапы, дзе як беларускія былі пазначаны Вільня і Трокі, Дзвінск і Смаленск разам з Бранскам, Старадубам і Беластокам. Незадоўга да перапісу беларускую этнічную тэрыторыю акрэслілі ў трэцім томе «Живописной России», які быў выдадзены ў 1882 г. Такім чынам, 25 сакавіка 1918 г. БНР была абвешчана ў сваіх этнаграфічных межах. (З прадмовы)


ЗМЕСТ  Паглядзець змест цалкам

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Акіншэвіч Леў
"Выбранае" Льва Акіншэвіча — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая на сёння бібліяграфія даследчыка.
Харэўскі Сяргей
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але планаванне тэрыторыі давялося зрабіць аднаму з іх — Міхаілу Асмалоўскаму, які ў 1945—1951 гадах узначальваў Упраўленне справамі архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР. Менавіта ягонае прозвішча і дало народную назву гэтым кварталам пасярод колішняе Старажоўкі — Асмалоўка.
Голубеў Валянцін, Кітурка Ірына
У вучэбным дапаможніку сцісла і паслядоўна выкладзены асноўныя моманты гісторыі Беларусі ад старажытнасці да падзелаў Рэчы Паспалітай, да ўключэння беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. У канцы кожнай тэмы раскрываюцца асноўныя тэрміны, даецца храналогія падзей, вызначаюцца кантрольныя пытанні і заданні.