Укладанне і каментары А. У. Бразгунова, І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун; прадмова У. В. Гніламёдава; навуковы рэдактар В. А. Чамярыцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. — 766. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 1).
ISBN 978-985-02-1258-0
У кнізе падаюцца невядомыя або малавядомыя шэдэўры айчыннай пісьмовай спадчыны, якія складаюць духоўны набытак беларускага народу. Упершыню на сучаснай беларускай мове падаюцца аповеды папулярнай у сярэднявеччы “энцыклапедыі” жыцця — Пролага; творы св. Кірыла Тураўскага, самыя старажытныя жыціі беларускіх святых, “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”, звароты да чытачоў славутых беларускіх асветнікаў — Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; урыўкі з паэтычных твораў Яна Вісліцкага, Міколы Гусоўскага, Яна Радвана, Андрэя Рымшы і іншых, а таксама белетрыстыка эпохі Адраджэння.Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай старажытнай Беларусі.ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам
ЗА ТЫСЯЧУ ГАДОЎ. У. Гніламёдаў
З ПРОЛАГА
Памяць святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Павучанне пра ўладароў і князёў. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Пра цела і душу, і ўваскрэсенне памерлых. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Прытча святога Варлаама пра мудрага цара. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Слова пра манаха Марціна, які ў Тураве, у царкве Святых мучанікаў, адзін жыў дзеля Бога. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
КІРЫЛ, ЕПІСКАП ТУРАЎСКІ
У Нядзелю Кветную са сказання Евангельскага [Слова] святога Кірыла-манаха. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун, А. А. Мельнікава
[Слова] Кірыла, нявартага манаха, пра святую Пасху, у светланосны дзень Уваскрэсення Хрыста — ад прарочых таемных сказанняў. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Слова Кірыла, манаха нявартага, па Вялікадні, пахвала Уваскрэсенню, і пра артус, і пра выпрабоўванне Фамою рэбраў Госпадавых. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Слова святога манаха Кірыла пра зняцце з крыжы Хрыстовага цела, і пра міраносіц ад сказання Евангельскага, і пахвала Іосіфу ў трэцюю нядзелю па Вялікадні. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Кірыла, нявартага манаха, слова на Госпадава Узнясенне ў чацвер шостага тыдня па Вялікадні ад указанняў прарочых; і пра ўваскрашэнне з пекла ўвасяродцы Адама. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Кірыла манаха словы пра сляпога і пра іудзейскую зайздрасць, ад сказання Евангельскага ў шостую нядзелю па Вялікадні. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Аповесць Кірыла, манаха шматгрэшнага, да пячэрскага ігумена Васілія — пра беларызца, і пра манаства, і пра душу, і пра пакаянне. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Хаджэнне Ігнація Смаляніна ў Царград. Пераклад са старажытнарускай С. Л. Гараніна, А. А. Мельнікава
Аповесць пра жыццё і смерць святой, і дабраславёнай, і найпадобнай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Прачыстай Яго Маці, што ў горадзе Полацку. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Павучанне епіскапа Сімяона Полацкага (потым Цвярскога) князю Канстанціну Бязрукаму. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Жыццё і цярпенне найпадобнага айца нашага Аўраамія архімандрыта, які прасвятліў у вялікім цярпенні новы сярод святых горад Смаленск. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун, А. А. Мельнікава
Памяць святых наваяўленых пакутнікаў Антонія, Іаана, Яўстафія. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун, А. А. Мельнікава
Месяца лістапада ў 24 дзень [аповесць] пра дзіва, якое ўчынілася ад абраза Найсвятой Багародзіцы святому пакутніку Меркурыю ў горадзе Смаленску, і пра нашэсце бязбожнага цара Батыя. Пераклад са старажытнарускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун, А. А. Мельнікава
Летапіс вялікіх князёў літоўскіх. Пераклад са старабеларускай В. А. Чамярыцкага
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА
Сказанне доктара Францыска Скарыны з Полацка да кнігі Другога закону Маісеева. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Прадмова доктара Францыска Скарыны з Полацка да Першай кнігі Царстваў. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Сказанне пра Першую кнігу Царстваў. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Прадмова доктара Францыска Скарыны з Полацка да Псалтыра. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
СЫМОН БУДНЫ
Катэхізіс, што значыць навука старадаўняя хрысціянская паводле Старога Пісьма для простых людзей мовы рускай, сабраная ў пытаннях і адказах. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
Усім дабраверным хрысціянам мовы рускай прадмова да Катэхізіса. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ
Прадмова да Евангелля. Васіль Цяпінскі, славутай славянскай манархіі, а перш за ўсё тым, хто шануе Бога, міласць і спакой ад Бога Айца і Госпада нашага Ісуса Хрыста. Пераклад са старабеларускай І. У. Будзько, Л. В. Ляўшун
ЯН ВІСЛІЦКІ
Пруская вайна. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
МІКАЛАЙ ГУСОЎСКІ
Песня пра зубра. Пераклад У. Шатона
Верш пра ахвярапрынашэнне чорнага быка ў Рыме, учыненае публічна нейкім грэкам дзеля супрацьстаяння чуме. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
Шматслоўнаму [біскупу] плоцкаму суцяшэнне. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
Малітва да святой Ганны. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
Пра чутку, што нечакана ўзнікла ў касцёле Святога Лаўрэнція ў Дамасе. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
Да святога Себясцьяна. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
НЕВЯДОМЫ АЎТАР
Пратэй, або Пярэварацень. Пераклад з польскай А. Бразгунова
ЦЫПРЫЯН БАЗЫЛІК
Кароткае апісанне смерці і пахавання асвечанай княгіні пані Альжбеты Радзівіл з Шыдлоўца, жонкі віленскага ваяводы году 1562. Пераклад з польскай А. Бразгунова
[СТАНІСЛАЎ ЛАЎРЭНЦІЙ]
Лямант няшчаснага Рыгора Осціка, за яго ўчынак пазбаўленага гонару і асуджанага на смерць у 1580 годзе, месяца чэрвеня 15 дня ў Вільні. Пераклад з польскай А. Бразгунова
МАЦЕЙ СТРЫКОЎСКІ
Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага. Пераклад з польскай А. Бразгунова
Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі. Пераклад з польскай А. Бразгунова
СТАНІСЛАЎ КУЛАКОЎСКІ
Век чалавечы, альбо Кароткае апісанне чалавечага веку: які ён зменлівы, поўны разнастайных пачуццяў і прыродных уласцівасцяў, і якія павіннасці чалавеку ў кожным яго стане мудрацы прыпісваюць. Пераклад з польскай А. Бразгунова
ЯН РАДВАН
Радзівіліяда, або Пра жыццё і дзеі, слаўныя подзвігі бессмяротнай памяці найсвятлейшага пана Мікалая Радзівіла, Князя ў Дубінках і Біржы Віленскага княства, а таксама наймацнейшага ваяводы войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Пераклад з лацінскай Ж. Некрашэвіч-Кароткай
АНДРЭЙ РЫМША
Δεκετηροσ ακροαμα, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы пана Крыштафа Радзівіла. Пераклад з польскай А. Бразгунова
ТРОЯ. Пераклад са старабеларускай А. Бразгунова
ТРЫШЧАН. Пераклад са старабеларускай А. Бразгунова
БАВА. Пераклад са старабеларускай А. Бразгунова