Сэрца мармуровага анёла
6.53 BYN
Size: 130x200 mm
Weight: 285 g
Purchase
out of stock
Description

ISBN 978-985-02-1348-8
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа і інсургента XIX стагоддзя Вінцэся Рашчынскага пераплятаецца з лёсам настаўніцы гісторыі адной з сучасных мінскіх гімназій. У аповесці “Сэрца мармуровага анёла” чорная жамчужына каралевы Боны апынаецца ў руках дзівакаватага вартаўніка правінцыйнага музея і сталічнай мастацтвазнаўцы Касі. А гераіня аповесці “Пярсцёнак апошняга імператара” маладая паэтка Магда спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім.
ЗМЕСТ
Сэрца мармуровага анёла
Аповесць
Пярсцёнак апошняга імператара
Аповесць
Золата забытых магіл
Паралельны раман