Дзеткам

Кнігі

Christmas gift

Comics

Journals and almanacs

Tales

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Authors

За першымі саветамі

За першымі саветамі
35.00 BYN
Size: 145x200 mm
Weight: 570 g

Purchase

out of stock
Выдавец Колас ЗміцерГісторыяНавуковая літаратура

Description

За першымі саветамі: польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у вусных успамінах жыхароў Беларусі / Укладанне кандыдата гістарычных навук Вольгі Івановай; пад рэдакцыяй доктара гістарычных навук Аляксандра Смаленчука. – Мінск: Зміцер Колас, 2019. – 376 с., [10] л. іл. : іл. Цвёрдая вокладка

ISBN 978-985-23-0073-5

Упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы пра трагічныя падзеі восені 1939 г. І савецкую палітыку ў Заходняй Беларусі ў 1939–1941 гг. распавядаюць непасрэдныя сведкі гісторыі. У зборніку прадстаўленыя вусныя ўспаміны колішніх грамадзянаў Польшчы, пераважна беларусаў і палякаў, якія ў выніку савецкай агрэсіі сталі грамадзянамі СССР. Іх памяць вельмі важная для разумення беларускага гістарычнага шляху ў XX ст.

Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць мінулае і хто разважае над будучыняй Беларусі.


ЗМЕСТ

Прадмова

I. Вобраз "першых саветаў" ва ўспамінах гараджан
II. "Саветы" ў памяці вяскоўцаў
III. Савецка-польскае памежжа ад Дзісны да Пінска
IV. Памяць пра савецкія рэпрэсіі
V. Памяць асабістых і сямейных архіваў

Спіс фотаздымкаў
Спіс рэспандэнтаў


ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Product Reviews

Login or Register to write the first review.

Products You May Like

Янковяк Міраслаў
У кнізе прасочваецца беларуская прысутнасьць у Латвіі з часоў полацкіх калоніяў Герцыке і Кукейнас і да сёньняшнага дня. Ну і самае галоўнае, у выданьні дэталёва і рознабакова дасьледуецца сёньняшняя беларуская мова Латгаліі, даюцца яе ўзоры, а таксама разглядаецца нацыянальная сьвядомасьць яе носьбітаў.
Кіпель Зора
У кнізе праз дзённікі і ўспаміны актыўнай дзяячкі беларускай эміграцыі ў ЗША Зоры Кіпель (1927—2003) паўстае шырокая панарама грамадскага, палітычнага і культурнага жыцця беларускай эміграцыі другой паловы ХХ стагоддзя. Дзённікі дапоўненыя каментарамі аднаго з патрыярхаў беларускай дыяспары, Зорынага мужа Вітаўта Кіпеля.
Аўтары нумару: Яўген Анішчанка, Раман Бяспалаў (Роман Беспалов), Юры Грыбоўскі (Jerzy Grzybowski), Таццяна Журжэнка (Tatiana Zhurzhenko), Джулі Фёдар (Julie Fedor), Сайман Льюіс (Simon Lewis), а. Юрый Мыцык (о. Юрій Мицик), Сяргей Палехаў (Сергей Полехов), Генадзь Сагановіч, Кірыл Сыцько, Томас Чэлкіс (Tomas Čelkis).