Чапэк Карэл. Паштарская казка

Чапэк Карэл. Паштарская казка
3.00 р.
Вага: 190 г
Памеры: 270x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пераклад з чэшскай Сяргея Сматрычэнкі; мастак Крысціна Пержукова. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. — 24 с.

ІSBN 978-985-02-1472-0.

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?

Цудоўны дынамічны сюжэт, добры гумар, сакавітыя слоўцы — усё перададзена як найлепш перакладчыкам Сяргеем Сматрычэнкам. Нават слоўнічак у канцы кнігі прыведзены, з якога вы даведаецеся, хто такія жмінда і карузлік, а таксама што нашы продкі называлі картачных даму і валета вышнікам і ніжнікам

(Людміла Рублеўская, SB.BY)


Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


Фрагмент з кнігі



Ілюстрацыі з кнігі


Раім паглядзець:
Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага
19.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ўяўляе
19.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вісландэр Юя, Нурдквіст Свэн. Мама Му ўяўляе

Гэтая кніга пра карову Маму Му і ейнага сябра Крумкача шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр з цудоўнымі ілюстрацыямі мастака Свэна Нурдквіста. Гэтым разам гісторыя пра тое, як Мама Му і Крумкач бавіліся і весяліліся ўзімку, уяўляючы, што цяпер лета...

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана
13.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..


Каб купіць Чапэк Карэл. Паштарская казка, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".