Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922) / Пер. з польск. — Вiльня: 2008. — 256 с.
Паводле: Krystyna Gomółka. Między Polską a Rosją. Białoruś w koncepcjach polskich ugrupowań politycznych 1918-1922
ISBN 978-9955-773-26-9
Кніга Крысціны Гамулкi прысвечаная аналізу шырокага спектру палітычных ідэй, канцэпцый і праектаў польскіх арганізацый у дачыненні Беларусі і беларусаў у 1918—1922 гадах. Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі — час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым і інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў. Разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі канцэпцый ва ўмовах палітычнай нестабільнасці і іх сутыкненне з рэальнай практыкай дзяржаўнага будаўніцтва. Кніга разлічаная як на спецыялістаў (гісторыкаў, палітолагаў, прадстаўнікоў іншых сацыяльных і гуманітарных дысцыплін), так і на шырокія колы чытачоў, якія цікавяцца праблемамі палітычнай гісторыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Пра кнігу на сайце "Нашай Нівы"(анатацыя Сяргея Богдана).
У канцы 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга "Кароткі нарыс беларускага пытаньня", прызначаная для службовага карыстаньня агентамі польскіх спэцслужбаў.
Тэрытарыяльныя спрэчкі за Літву і Беларусь былі галоўнай прычынай швэдзка-расейскіх, польска-расейскіх і ўкраінска-расейскіх сутыкненьняў. 20 кастрычніка 1655 г. у Кейданах Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Швэцыя падпісалі дамову аб утварэньні супольнай фэдэратыўнай дзяржавы.