Хронікі БІНіМу
14.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 250 г
Purchase
Апісаньне

Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах / Прадмова Вітаўта Кіпеля. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 352 с.: іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 33). Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7180-34-9.
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфічным даведнікам.
Пра кнігу
Ціхан Чарнякевіч. Траўматычная гісторыя беларускага замежжа ў Хроніках БІНІМу (Budzma.by)
Наталля Гардзіенка прэзентавала "Хронікі БІНІМу" ў Нью-Ёрку (рэпартаж Віктара Дударава ў "Новым Часе")
Вітаўт Кіпель. Пачынаем збіраць інтэлектуальна-даследчую спадчыну (замест прадмовы)Паглядзець
ЗМЕСТ Паглядзець

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі "Жыццёвы меланж" (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, родных, некаторых момантаў асабістага жыцця і інш.
зьніжка
У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.
Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы.


Беларуская нацыянальная творчая думка, скаваная цэнзурна-бюракратычнымі путамі Расейскай імперыі, аддаўна імкнулася “прабіцца” ў шырокі свет ды заявіць, што рэгіён у цэнтры Еўропы, часта безназоўны, а ў найлепшым выпадку званы “Северо-Западный край”, патрабуе даследавання: “край балот” багаты на гістарычныя падзеі, мае ўнікальную этнаграфію, багатую мову і г. д.











