1514. Эпічная настольная гульня

1514. Эпічная настольная гульня
34.50 р.
Вага: 370 г
Памеры: 250x370 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Настольная гульня распрацаваная студыяй Pras.by паводле падзеяў 8 верасня 1514 года — бітвы войскаў Вялікага Княства Літоўскага з войскамі Маскоўскага княства, якая скончылася перамогай войскаў ВКЛ.

Як вядома, 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбольш важных вайсковых перамогаў беларускага войска: літвіны разграмілі войскі маскоўцаў на рэчцы Крапіўна, што пад Оршай. У гэтым годзе славутай перамозе нашых продкаў спаўняецца 500 год... Тым часам мы вырашылі зрабіць свой ўнёсак: распрацавалі настольную гульню, якая так і называецца, "1514", без намёкаў і накідаў — проста адзначыць знакавую для ўсіх сучасных беларусаў падзею. Бо, як кажуць, хто не ведае сваёй гісторыі, у таго няма будучыні!

Набор "1514" змяшчае:
▪ Гульнявое поле
▪ Трыццаць чырвоных картак з загадамі
▪ Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
▪ Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
▪ Тры фігуркі літвінскіх войскаў
▪ Кубік
▪ Правілы
▪ Пах пораху і жаданне перамогі

     Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках — чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

     Механіка гульні "1514" наступная: гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з 3-х фігур: пяхота, артылерыя, кавалерыя — ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку, калі на чорным — чорную, і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы. У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца "бой" і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагеру).

Гульня прызначаная для людзей ад 6 гадоў, сярэдні час гульні ~45 хвілін, колькасць гульцоў — 2, 4 або 6.

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: што карткі з загадамі, што карткі з дзеяннямі — змяшчаюць у сабе інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных забабонах, падзеях і асаблівасцях вайсковай справы сярэднявечча Усходняй Еўропы, але ўсё без указання асобаў і месцаў з мэтай зрабіць гульню больш універсальнай.








































 


Раім паглядзець:
ARCHE Пачатак. 2014. №12
11.20 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

ARCHE Пачатак. 2014. №12

Тэма нумару: Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый. Восьмага верасня 1514 г., у дзень нараджэння Багародзіцы, наводдаль ад сталіц і магутных крэпасцей, там, дзе рэчка Крапіўна ўпадае ў Дняпро, разгарэўся бой. Летапісцы назвалі яго вялікай бітвай і адзначылі, што войскі вялікага князя маскоўскага Васілія III пацярпелі паражэнне ад значна меншай арміі вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Арміяй Жыгімонта камандаваў гетман Канстанцін Астрожскі. Дарма што ў той час беларуская зямля зведала мноства падобных баталій, менавіта бітва пад Оршай заняла адмысловае месца ў гісторыі.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
8.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою. 


Каб купіць 1514. Эпічная настольная гульня, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".