Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Мой спосаб чытання
9.50 BYN
Вага: 225 г

Purchase


ПубліцыстыкаЭсэістыкаКнігазбор (выдавецтва)Сэрыя "Бібліятэчка часопіса "Дзеяслоў"КрытыкаАбрамовіч Павел

Апісаньне

Мой спосаб чытання : эсэ, нарысы, артыкулы, інтэрв’ю / Павел Абрамовіч. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 160 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 28).

ISBN 978-985-7227-05-1.

Кніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса “Дзеяслоў” і іншых беларускіх мас-медыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру Паўла Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу.

ЗМЕСТ Паглядзець


Сцісла пра аўтара

Павел Абрамовіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Койданаве. Скончыў журфак БДУ, працаваў выкладчыкам на катэдры літаратурна-мастацкай крытыкі (курс “Літаратура і мастацтва ў СМІ”), даследаваў пісьменніцкую крытыку. Піша рэцэнзіі, артыкулы і эсэ для папяровых і электронных выданняў, а таксама інфармацыйных агенцыяў. Спавядае флабераўскую максіму “Чытаць, каб жыць”, галоўную сваю задачу бачыць у пабудове камунікацыі між кнігамі.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шапран Сяргей
Як мастакі жартавалі з Янкі Купалы і Якуба Коласа? У кнізе ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёньня сяброўскія шаржы на двух класікаў. Зробленыя пры жыцці паэтаў, яны сталі каштоўным дакументам мінулай эпохі.
Харэўскі Сяргей
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры.
Адамовіч Антон
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).