Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
19.50 BYN
Памер: 115x180 мм
Вага: 280 г
Purchase
Апісаньне
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі ; пераклад з польскай Міколы Хаўстовіча. — Мінск: Папуры, 2023. — 352 с. — (Серыя «Мая беларуская кніга»).

ISBN 978-985-15-5432-0.
Ян Баршчэўскі (1794(?)-1851) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўны яго твор – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
ЗМЕСТ Разгарнуць
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА Разгарнуць

ISBN 978-985-15-5432-0.
Ян Баршчэўскі (1794(?)-1851) – адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Асноўны яго твор – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якім шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі не «беларускі Гогаль», не «беларускі Гофман» і не «беларускі Стывен Кінг». Ён адметны і першасны. Стаўшы адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Баршчэўскі ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў — кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
У гэтай кнізе вы знойдзеце не толькі апісанні айчыннага чарнакніжніцтва і палтэргейсту, але і змрочныя прадказанні лёсу цывілізацыі. Ян Баршчэўскі папярэджваў, каб не торкалі носу за заслону, апушчаную Панам Богам, але дзе ж хто паслухаецца?
Вось і маем усе прыемнасці ХХІ стагоддзя.
Пятро Васючэнка
ЗМЕСТ Разгарнуць
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ АД АЎТАРА Разгарнуць
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
"Паляванне на Любаву" Галіны Багданавай — інтымная хроніка часоў міжвер’я, дзеянне якой адбываецца ў розныя перыяды беларускай гісторыі, калі кожны змушаны быў вызначаць для сябе і веру, і свае паводзіны, але галоўным заставаўся галоўны Божы дар — Любоў і Каханне. Гэта сцвярджае сваім пазачасавым існаваннем галоўная гераіня Любава і ўсе, хто сустракаецца на яе шляху. Фантастыка, паэтычны рэалізм, фантасмагорыя, сатыра, лірыка — усё сплятаецца на старонках гэтага твора, працяг якога піша самое жыццё.
Пад адной вокладкай сабраныя два раманы славутага аўстрыйскага пісьменніка-экспрэсіяніста Густава Майрынка. Дзеянне першага, гістарычна-фантастычнага рамана “Ноч Вальпургіі”, адбываецца ў Празе. Тут ёсць і містыка, і перасяленне душ, і мерцвякі, што нібыта кіруюць жывымі... Не менш фантастычны “Белы дамініканец” прысвечаны блуканням чалавечага “Я”.
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.














