Школа травы : кніга вершаў / Андрэй Хадановіч. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 84 с. — (Бібліятэчка часопіса “Дзеяслоў”; выпуск 27).
ISBN 978-985-7227-07-5.
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы.
ВЕРШ З КНІГІ
Дэталі
Калі, зачапіўшы, казалі не “упс”, а “прабачце”,
чыталі кніжкі з паперы й наогул чыталі,
паэт быў піратам, і сцяг матляла на мачце.
Не помню, якой краіны, – гэта дэталі.
Калі пад вышэйшым небам раслі вышэйшыя дрэвы,
ты быў такім бескарысным, што ўсе карысталі,
і, пагасіўшы святло, усе дзевы казалі: “Дзе вы?”
Не помню, якія дзевы, – гэта дэталі.
І мора віна лілося ў глотку твайго рамантызму,
і ты выпіваў усё, герой з граніту і сталі...
А сёння дэталі вывальваюцца з арганізму.
Не помню, якія дэталі, – гэта дэталі.
ЗМЕСТ Паглядзець
1. Дэталі
Восіп Мандэльштам. ***Бяссонніца. Гамэр...
Лічылка
***Падае жнівень з метэарытных ног...
***Пацягнуўшы за шпільку...
Ластаўкі
***Прызначыш мне стрэлку...
***З неба падаюць абрыкосы...
Лета: вясковы раманс
***Ветразі й вітражы...
***Першае слова з’ела карова...
Адысея
Дэталі
2. Ноч музеяў
Генрых Гайнэ. ***На голай паўночнай вяршыні...
***У самай заходняй з усіх Каліфорній...
Горад, што ніколі не спіць
Ноч музеяў: старая грузінская песня
***Вечар такі харошы...
***Туды, дзе выдмы ведаеш свае...
Радыё "Самота"
Цягнік "Міцкевіч"
***Ён фліртуе, яна фільтруе...
***Старая скрыпачка ў парку зайграла Догу...
Пераход
***У сёмае неба, нібы аблачынкі…
3. Скрыпка
Уладзімір Маякоўскі. Паслухайце!
Месяц
***Калі неба чыркае знічкамі...
***Хутка дождж – і неба на ўсе маланкі...
Скрыпка
***Калі ўглядаешся ў люстэрка...
Робат
***Верш патрабуе самааддачы...
***Празорцы, магі, вершакаралі...
Лірычная размова
***Музычная шкатулка малахітавая...
***Дарэмная штука ў жыцці пацана…
4. Дрыгва
Марцін Німёлер. Калi нацысты прыйшлі...
Тысяча і адна ноч
Магія
Дрыгва
Хор
Спачатку
Еўрапеец
328
(Не)расстраляная паэзія
+ Не разбіраўся ў палітыцы...
Чыгунка
Пральня
5. Школа травы
Адам Міцкевіч. Мой родны край, Літва!..
***ці помніш ты волю б.?..
***Яна вяртаецца дамоў...
Вучыся плаваць
Мова
Патрыятызм
Школа травы
***Сем уваскрэсенняў таму...
***Хрыстос прызямліўся ў Берасці...
Самалёт
***Надышло трыццаць першага снежня...
Ліст