Родныя дзеці
1.49 BYN
Памер: 145x215 мм
Вага: 260 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне

ISBN 978-985-02-1233-7
Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча — маштабны і па-філасофску заглыблены, поўны лірычнай пяшчоты паэтычны твор.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
Біяграфія аўтара на сайце Адраджэнцы Беларусі
GILEVICH.RU (старонка, прысвечаная Нілу Гілевічу)
ЗМЕСТ
Запеўка
Прычына
Згадкі ў дарозе
Адступленне першае — паэтычнае
Белы май
Ганьба
Адступленне другое — іранічнае
Разлад
На ўзвеях часу
Адступленне трэцяе — гістарычнае
Бацькоўскі кут
Сустрэча
Адступленне чацвёртае — у гонар маці
Пашанаванне
Гамана ў застоллі
Адступленне пятае — кулінарнае
Іскрынка
Купальскія васількі
Адступленне шостае — педагагічнае
Вечар ў полі
Бяссонне
Дапеўка
*****
Раман “Родныя дзеці” — адзін з самых інтымных, глыбока прадуманых твораў, якому паэт аддаў дванаццаць гадоў натхнёнай і рупнай працы. Да традыцыйнай у беларускай літаратуры тэмы бацькоў і дзяцей, сустрэчы з роднымі ў матчыным доме далучылася цэнтральная ў гэтым творы тэма кахання як духоўнай сустрэчы мужчыны і жанчыны. Спрадвечная ў сусветным мастацтве трагедыя кахання ў Гілевічавым творы набыла новы, вельмі сучасны, экзістэнцыяльны сэнс. Абсалютнае па сваёй ідэальнай сутнасці каханне не можа рэалізавацца ў эмпірычнай рэальнасці, дэтэрмінаванай біялагічнымі і сацыяльнымі фактарамі. Творча-рыцарская душа мужчыны шукае сваю ідэальную адпаведнасць у жаночай іпастасі, ствараючы міфалагемы вечнага вяртання да аднойчы страчанай шчаслівай сустрэчы. Да гэтага твору крытыка і публіка яшчэ будуць звяртацца, ён ствараўся з улікам іх духоўнага росту і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.
Уладзімір Конан
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.