Искусство книги Беларусі XX века=Belarus’ Art of book publishing of the 20th century / Мінск: Беларусь, 2007. — 239 с.: іл. Цвёрдая вокладка
Наклад кнігі цалкам прададзены.
На беларускай, рускай і англійскай мовах.
ISBN 978-985-01- 0732-9
Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. Найбольшы поспех мастацтва кнігі Беларусі прыпадае на другую палову XX стагоддзя.
У выданні змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не вядомыя шырокаму колу чытачоў.
Найлепшыя творы кніжнага мастацтва ў гісторыі кніжнага мастацтва ў гісторыі мастацкай культуры знакамітыя не менш, чым выдатныя творы літаратуры, музыкі, архітэктуры, жывапісу, кінематографа. Прыкладам могуць служыць ілюстрацыі да беларускіх народных казак В. Славука, М. Селешчука, афармленне літаратурнай класікі — твораў Я. Купалы і Я. Коласа — Б. Заборавым, В. Шаранговічам, Г. Паплаўскім. Мастацтва кнігі нашай краіны ў XX стагоддзі ўзнялося сродкамі сучаснай мастацкай школы да вышынь высокага вобразнага сінтэзу літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну. (З прадмовы да кнігі)