Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
3.31 BYN
Вага: 650 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла ; маст. Тамара Шэлест. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 152 с. : іл. ISBN 978-985-6720-65-2 "Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў" – своеасаблівы працяг ужо добра вядомых чытачу "Чырвонай кнігі..." і "Лясной кнігі...". Кніга прысвечаная беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. У "Блакітнай кнізе" прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, такіх як Пятро Васючэнка, Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў ды інш. Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет. ЗМЕСТ Віктар Гардзей. Незабудкі азёр Алесь Карлюкевіч. Цёплыя назвы Яе Вялікасці Вады / Скубу не пер'е, ем не мяса Серж Мінскевіч. Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі Раіса Баравікова. Казка пра закаханага Дрывяты і жывую ваду Віктар Шніп. Вада Людміла Рублеўская. Свіслацкія цмокі і Плябанскія млыны Уладзімір Мазго. Чараўніцы краю Наталля Кісялёва. Казкі пра Блакітныя азёры Васіль Шырко. Сомік Серж Мінскевіч. Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў Янка Галубовіч. Вожык і ручаёк Мікола Чарняўскі. Матуля Шо, дачушка Шоша Генадзь Аўласенка. Дашачка і балота Анатоль Бутэвіч. Як Нёман хацеў вуграм дапамагчы Алена Масла. Споведзь мёртвай ракі Мікола Маляўка. Цёплае дыханне Пятро Васючэнка. Копанка Уладзімір Ліпскі. Рыбак – не бядак / Прыгоды конікаў Алесь Бадак. Спартсменкі Вадамеркі Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Вілія Алесь Карлюкевіч. У блакітным полі Алена Масла. Крыўда старога Вадзяніка Генадзь Аўласенка. Сом-агароднік Анатоль Зэкаў. Смелая Плотачка Франц Сіўко. Бобрык Плясік і Цімоша Аксана Спрынчан. Выдра-Выдра-Выдраніца Валерый Кастручын. Казка пра сама Сёму Наталля Бучынская. Наяда марская, або Услед за песняй Віктар Гардзей. Свіцязь Алена Бабурэвіч. Бусел-скнара, або Як з'явіліся гарлачыкі Алесь Карлюкевіч. Зорны шлях белых гарлачыкаў Алесь Бадак. Дамавік і Жаба Анатоль Зэкаў. Лянівая Чарапаха Алесь Бадак. Пра Бабра і Вужа Раіса Баравікова. Казка пра жабяня Квыш-Квыш і яго бясстрашнае падарожжа Алесь Карлюкевіч. Пісьмо сям'і панадцітавак / Падарожжа без межаў
- НЕЗАБУДКİ АЗЁР Ля ціхай затокі, на плёсе Ёсць шчасце згадаць аб любві. Сваіх я не высушу вёсел – Плыві, мая лодка, плыві! Крычаць патрывожана гусі У мройны азёрны разліў. А карта маёй Беларусі – Як луг, што блакітна зацвіў. Ля Браслава звоняць крыніцы, Азёры Наддзвіння бруяць. İ вербы схіляюцца ніца, İ вёслы, і вёслы блішчаць. Якая ж нязнаная сіла İ вабіць сюды, і заве, Дзе Нарач нябёсы ўтапіла, Дзе Свіцязь плюскоча ў траве. Запеў пастушковае дудкі Ля плёсаў яшчэ не замёр. İ росна цвітуць незабудкі Маіх беларускіх азёр. Віктар Гардзей
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку.
Жанр гэтай эксперыментальнай прозы балансуе на мяжы мастацкага апавядання і эсэістыкі. А сам тэкст — гэта іранічная сумесь бессэнсоўных лозунгаў, распаўсюджаных перакананняў і стэрэатыпаў, знакаў і канцэпцый. ХХ стагоддзе паўстае перад чытачом не як паслядоўнасць гістарычных падзей, а як набор фактаў — хаатычных, на першы погляд, але на самай справе старанна падабраных, каб стварыць вобраз мінулага, які западае ў памяць, падахвочвае да разважанняў і пераасэнсаванняў.
«Сонька» — гэта вялікая і адначасова камэрная, простая, хоць і нялёгкая, прыцішаная, хоць і жарсная, пацыфічная і адначасова брутальная гісторыя, перапоўненая каханьнем. Аўтар скрыжоўвае канвэнцыі ваеннай і мілоснай прозы, каб расказаць пра «даўным-даўно» і «цяпер», пра «тут» і «там», пра пекла і рай памяці.














