Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

На розныя галасы. Анталогія сучаснай польскай драматургіі

На розныя галасы. Анталогія сучаснай польскай драматургіі
12.00 BYN
Памер: 145x200 мм
Вага: 540 г

Purchase


Выдавец Логвінаў ІгарДраматургіяПеракладыПераклады Андрэя ХадановічаПераклады Марыі ПушкінайПераклады Марыны ШодыПераклады Марыны КазлоўскайПераклады Алены Мальчэўскай

Апісаньне

На розныя галасы. Анталогія сучаснай польскай драматургіі ; пераклад з польскай Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Алена Мальчэўская, Андрэй Хадановіч, Марына Шода. – Мінск: Логвінаў, 2019. – 412 с.

ISBN 978-609-8213-70-6

Анталогія сучаснай польскай драматургіі "На розныя галасы" – гэта не першая спроба прадставіць п'есы аўтараў і аўтарак з Польшчы для беларускіх чытачоў і тэатраў. Але з часоў апошніх падобных перакладаў прайшло больш за дзесяць год, і таму мы спадзяемся, што выхад гэтай анталогіі справакуе новую хвалю цікавасці да польскай драматургіі. Тым больш гэта не адкрыццё незнаёмага, і ў беларускай тэатральнай прасторы мы маем трывалы падмурак гэтай цікавасці. Чым ён умацоўваўся? У першую чаргу п'есамі класікаў Станіслава Віткевіча, Вітальда Гамбровіча, Тадэвуша Ружэвіча, Славаміра Мрожэка. Не так шмат знойдзецца беларускіх тэатраў, у афішы каторых за апошнія дваццаць гадоў не мільганула ніводнае з гэтых прозвішчаў (з прадмовы).

Ва ўступным тэксце Ізабела Міркут адзначае, што п'есы, прадстаўленыя ў гэтай анталогіі, яднае іх польскасць — рознымі спосабамі і мовамі аўтары і аўтаркі адказваюць на выклікі сучаснасці сваёй краіны. Але ўнікальнасць гэтых тэкстаў палягае ў тым, што калі палякі счытваюць у гэтых сюжэтах Польшчу, то і для нас яны аказваюцца абсалютна пазнавальнымі, быццам спісанымі з беларускага тут і цяпер. Нас таксама хвалююць праблемы агульнанацыянальнай памяці, грамадскага і індывідуальнага асэнсавання мінулага, разрыву сувязі паміж пакаленнямі, адсутнасці агульнай для ўсіх традыцыі. Гэтыя тэмы праступаюць у кожным тэксце анталогіі.


ЗМЕСТ Разгарнуць

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Шоў Бернард
Мастацкі свет знакамітай п'есы «Пігмаліён» Джорджа Бернарда Шоў (1856–1950), англійска-ірландскага драматурга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, сатканы з парадоксаў і неверагодных метамарфоз. Простыя ісціны ён даказвае «ад адваротнага», пераказваючы сюжэт вядомага старагрэцкага міфа «навыварат»... У адрозненне ад вядомых нашаму масаваму чытачу рускіх перакладаў п'есы, гэты пераклад зроблены паводле поўнага англійскага выдання, з захаваннем аўтарскіх прадмовы, паслямоўя і ўставак.
Купала Янка
Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п'есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца... На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
зьніжка
Брэхт Бертальт
Бертальт Брэхт (1898-1956) – нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваявання ўлады гітлераўскім і да яго падобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пытанне: ці можа палітыка наогул быць маральнай?