Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Атракцыёны для вадзянікоў

Больш выяваў

Націсніце, каб павялічыць
7.00 BYN
Памер: 200x240 мм
Вага: 490 г

Purchase

Няма на складзе
Мастацкая Літаратура (выдавецтва)ПрозаЛітаратура для дзяцейКнігі дзеткамПрыродазнаўстваФальклёрБучынская Наталля

Апісаньне

Былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае / Ілюстрацыі Андрэя Пазняка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 80 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

978-985-02-1499-7

Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзейсныя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі. Дарэчы, не ўсё ў іх — мастацкі вымысел. Але што да чаго ты і сам, дарагі чытач, зразумееш, калі пазнаёмішся з героямі: вадзянікамі, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны, бабрынай сямейкай, што шануе Чырвоную кнігу Беларусі, і Наядай марской, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў нашыя вадаёмы.


Прафесія: вадянік (Марына Весялуха пра кнігу ў “Звяздзе”)

Артыкул пра аўтарку ў Вікіпедыі


ЗМЕСТ Паглядзець

ФРАГМЕНТ З КНІГІ Паглядзець

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Ясмінска Надзея
Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а значыць, яны ўжо дарослыя і могуць самастойна прыдумаць, што падараваць сваёй маме. «Я ўсё маю, і нават зашмат, — сказала яна. — Хіба што мару як след выспацца ды адпачыць... Таму можаце падарыць мне заўтра трохі спакою». Прапанова выдатная, толькі што такое спакой і дзе яго знайсці? Адкрывайце кнігу і выпраўляйцеся на пошукі разам з трайнятамі!
зьніжка
Баўм Фрэнк
Воляю стыхіі і лёсу Даротку заносіць далёка ад дому ў чароўную Краіну Оз. Але дзяўчынка не губляецца, знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзівосны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. На гэтым небяспечным шляху сяброў чакае шмат выпрабаванняў і прыгодаў. Але ці зможа магутны чараўнік выканаць ейнае запаветнае жаданне і вярнуць дзяўчынку дадому?
Татарнікава Святлана
Карысная і займальная кніжачка для самых маленькіх дзяцей пра тое, як вырабляецца воўна, ніткі і розныя рэчы з іх.