Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах

Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах
0.90 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 125 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарПаэзіяХадановіч Андрэй

Апісаньне

Мінск: Логвінаў, 2008. – 114 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-985-6800-69-9

У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

"Тэрмін "бэрлібр" прыдумалі мае сябры Ўладзімер Арлоў і Марыйка Мартысевіч для маіх бэрлінскіх вэрлібраў. З таго часу я яшчэ пару разоў пабываў у Бэрліне дый іншых гарадах, дзе працягваў пісаць у азначаным жанры. Скончылася тым, што "бэрлібры" сталі прыдумляцца нават у Менску. Карыстаюся нагодай выразіць ўдзячнасьць свайму калегу па жывым дзёньніку _kum_, без дапамогі якога гэта кніжка зьявілася б значна пазьней, а таксама бэрлінскаму "Літаратурнаму Калёквіюму" й кракаўскай "Віле Дэцыюса", безь якіх гэта наогул была б зусім іншая кніжка".

Андрэй Хадановіч

...бо ў гэтым горадзе
начамі так доўга думаецца
пра ўсіх, каго ты згадаеш,
калі нарэшце ня вытрымаеш
усёй гэтай вечнай радасьці –
і скальпэль нябеснага кардыёляга
напіша "І" і "YOU"

з двух бакоў ад твайго сэрца.

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Мідзьені
Мідзье́ні (сапраўднае Мілаш Дзьердзь Нікола; 1911–1938) – класік албанскай літаратуры, лёс якога шмат у чым падобны да лёсу нашага Максіма Багдановіча. У зборнік уключаныя ўсе без вынятку яго паэтычныя творы, а таксама выбраныя лірычныя мініяцюры.
Квазімада Сальваторэ
Сальваторэ Квазімада (1901–1968) – адзін з самых слынных італьянскіх паэтаў XX ст., лаўрэат літаратурнай Нобелеўскай прэміі 1959 г. Яго герметычная паэзія, скіраваная да невымоўнага, да маўчання і адсутнасці, поўная метафізічнага напружання яна ўспрымаецца як чысты акт абсалютнага валодання мовай, увасаблення яе сканцэнтраванага і сутнаснага складу.
Хатэнка Антаніна
У прасторы кнігі «Вербніца» сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы аўтаркі, створаныя яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя, і глыбокія, роздумныя творы нядаўняга часу. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох.