Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках
Purchase
Апісаньне

Арыгігальная назва твору: René Descartes. Discours de la méthode pour bien conduire sa raison, et chercher la vérité dans les sciences.
ISBN 978-985-6783-32-9
Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі
ПРАДМОВА
Калі гэтыя развагі пададуцца занадта доўгімі, каб быць прачытанымі за раз, то можна падзяліць іх на шэсьць частак. Тады ў першай частцы мы знойдзем разнастайныя разважаньні адносна навук. У другой – галоўныя правілы мэтаду, распрацаванага аўтарам. У трэцяй – некаторыя правілы маралі, якія аўтар вывеў з гэтага мэтаду. У чацьвертай – довады, з дапамогай якіх ён даказвае існаваньне Бога і чалавечай душы і якія складаюць падмурак ягонай мэтафізыкі. У пятай – шэраг разгледжаных ім пытаньняў фізыкі і, у прыватнасьці, тлумачэньне руху сэрца і некаторых іншых складаных момантаў, якія тычацца мэдыцыны, а таксама адрозьненьне паміж нашай душой і душой жывёлы. І ў апошняй – што, на аўтараву думку, патрэбна, каб прасунуцца далей, чым у былыя часы, у дасьледаваньні прыроды, а таксама тыя прычыны, якія прымусілі яго пра гэта напісаць.