Верасень—кастрычнік. Літаратурны часопіс. — Мінск, 2018. — 284 с.
ISSN 2076-1309
Аўтары нумару:
Сяргей Астрэйка, Мікола Гіль, Сяргей Дубавец, Янка Запруднік, Ігар Запрудскі, Людміла Рублеўская, Арцюр Рэмбо ды іншыя.
Выйшаў “Дзеяслоў” №96: Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская, Арцюр Рэмбо (Анонс нумару з сайту DZIEJASLOU.BY) Паглядзець
Адкрывае нумар твор Сяргея Дубаўца, які называецца “Д’ябал запрэжаны ў плуг” і мае падзагаловак містычны трылер з жыцця пражскіх големаў.
Бярэзінскі літаратар Алесь Бычкоўскі, вядомы перадусім як аўтар навуковай фантастыкі, прадстаўляе пачатак свайго фэйсбучнага рамана “Край ваўкалакаў”.
Нядаўні юбіляр Леанід Левановіч выступае з апавяданнем “Белая, белая яблыня”.
Юры Несцярэнка прэзентуе нізку апавяданняў “Шляхам ад Вялікай ночы да Вялікага дня”.
Завяршае рубрыку “Проза” апавяданне Міхася Зізюка“За Крывою Грываю”.
Паэтычную частку нумара адкрываюць вершы пра фобіі і маніі Людмілы Рублеўскай “Яны”, створаныя на выспе Готланд у ліпені-жніўні 2018 года.
Таксама з вершамі выступаюць: Мікола Гіль, Сяргей Чыгрын, Пятро Жаўняровіч, Анатоль Івашчанка.
З вершамі ж – у нумары і літаратуры – дэбютуе Марыя Бадзей.
У перакладах – Арцюр Рэмбо ў перастварэнні Андрэя Хадановіча і Габрыэля Пузыня, абеларушаная Ірынай Багдановіч.
Шырока прадстаўлены ў часопісе нон-фікшн. Рубрыка “Архівы” адкрывае “Гісторыю аднаго сямейнага архіва”, дзе распавядаецца пра знаходку сшытка паэткі Галіны Гайлевіч. Друкуецца гутарка даследчыцы Аксаны Данільчык з унучкай Галевіч Алінай Алексенка. У гэтай жа рубрыцы – артыкул Віктара Жыбуля “Вяртанне “Бенгаліі” пра невядомую паэму Сяргея Астрэйкі, паэта, рэпрэсаванага і забітага ў 1937 годзе. Сама паэма таксама друкуецца ў нумары.
У рубрыцы “Кантэкст” – артыкул Таццяны Алешка “Матылькі словаў”, або “На кітайскай кажы”, прысвечаны вобразам Кітая ў сучаснай беларускай паэзіі, і палемічны тэкст Ігара Запрудскага “Асобаснае літаратуразнаўства і “багрымаўскае” пытанне”.
У рубрыцы “Повязь” – згадкі Янкі Запрудніка пра яго знаёмства з Барысом Сачанкам.
Часопіс працягвае друкаваць фрагменты кнігі Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”. Гэтым разам – пра стварэнне тыднёвіка “Культура”.
Друкуецца эсэ Васіля Дранько-Майсюка “Зміцер Жылуновіч і яго крыўда”.
У “Кнігапісе” Леанід Галубовіч разглядае новы зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі “Сны дарог”.
Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.
ЗМЕСТ Паглядзець
ПРОЗАСяргей Дубавец. Д’ябал запр’жаны ў плуг.
Містычны трылер з жыцця пражскіх големаўАлесь Бычкоўскі. Край вурдалакаў.
Фэйсбучны раман. (Пачатак)Леанід Левановіч. Белая, белая яблыня.
АпавяданнеЮры Несцярэнка. Шляхам ад Вялікай ночы да Вялікага дня.
АпавяданніМіхась Зізюк. За Крывою Грываю.
Апавяданне ПАЭЗІЯЛюдміла Рублеўская. “Яны”.
Вершы пра фобіі і манііМікола Гіль. …Павісла ў хаце цішыня.
ВершыСяргей Чыгрын. У вечнасці гэтай прыходзіцца жыць…
ВершыПятро Жаўняровіч. Перадзімоўе.
ВершыАнатоль Івашчанка. Мары дона Хуана.
Вершы ДЭБЮТМарыя Бадзей. Лоўля вятроў.
Вершы ПЕРАКЛАДЫАрцюр Рэмбо. Вечнасць.
Вершы. Пераклад Андрэя ХадановічаГабрыэля Пузыня. Заклад за талерку вустрыцаў.
Апавяданні. Прадмова і пераклад Ірыны Багдановіч АРХІВЫАксана Данільчык. Гісторыя аднаго сямейнага архіва.
Гутарка з Алінай АлексенкаГаліна Гайлевіч.
ВершыВіктар Жыбуль. Вяртанне "Бенгаліі"
Сяргей Астрэйка. “Бенгалія”.
Паэма КАНТЭКСТТаццяна Алешка. “Матылькі словаў”, альбо “На кітайскай кажы”.
Вобразы Кітая ў сучаснай беларускай паэзііІгар Запрудскі. Асобаснае літаратуразнаўства і “багрымаўскае” пытанне
ПОВЯЗЬЯнка Запруднік. Верыў у неўміручасць Бацькаўшчыны.
Мае спатканні з Барысом Сачанкам ЗГАДКІВалянцін Акудовіч. Літаратурны інстытут.
З новай кнігі “Трэба ўявіцьСізіфа шчаслівыі. (Хронікі беларускага інтэлектуала)”. Працяг ЭСЭВасіль Дранько-Майсюк. Зміцер Жылуновіч і яго крыўда.
Ці варта верыць Максіму Гарэцкаму і Уладзіміру Дубоўку? КНІГАПІСЛеанід Галубовіч. Прачнуцца дома.
Развагі пра творчасць і зборнік вершаў “Сны дарог” Усевалада Сцебуракі. ДЗЕЯПІСНовыя выданні на кніжных паліцах “Дзеяслова”