Сны дарог
Апісаньне
Вершы. — Мінск: Медысонт, 2017. — 64 с. Цвёрдая вокладка.ISBN 978-985-7136-87-2.
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”.
Верш з кнігі
Дарогам сьвету сьняцца сны.
Пад мяккай даланёю ветра,
у пошуме магутных хвой
шляхі ахутвае спакой.
Нязьлічаныя кіламетры
праз бальшакі, сьцяжыны, нетры,
глынуўшы стомы, як паветра,
знаходзяць адпачынак свой.
Ім сьніцца тая далячынь,
зь якой ў адмену ўсіх законаў,
без тлумачэньняў і прычын
нас цягне да сваіх загонаў
у шлях астатні – на спачын…
З-пад капытоў, з-пад ног і колаў
бягуць шляхі празь лёс і кон.
Вякоў спакон,
часоў здавён,
пад сонцам і мігценьнем зораў.
Ў дзяцінстве,
стаўшы на парог,
як чорт панёс,
як Бог бярог?
На цьвердзі і на хвалях мораў
ўсе нашы крокі —
сны дарог.
ЗЬМЕСТ Паглядзець
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
У кнігу Анхелы Эспіноса Руіс “Колер крылаў” увайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданні, калумністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бенгальскай, ангельскай, іспанскай, польскай, рускай, чэшскай і японскай моў. Літаратурная прэмія Міхася Стральцова 2019 года!
У кнігу паэта Алеся Каско ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя на працягу мінулых дзесяцігоддзяў, а таксама новыя творы, у якіх аўтар шчыра, прачула і па-майстэрску выяўляе свае душэўныя пачуцці і грамадскія перажыванні пра жыццё, творчасць і беларускую будучыню.














