Сёмае неба
2.90 BYN
Памер: 130x200 мм
Вага: 370 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Выбраныя творы / Укл. А. Хадановіч; прадм. Л. Дранько-Майсюка; пер. з польск. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 330 с.
ISBN 985-6800-15-3
У кнізе сабраныя вершы, паэмы й казка Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага (1905—1953) — лірыка й імправізатара, іроніка й гумарыста, аднаго з найвыбітнейшых польскіх паэтаў ХХ стагодзьдзя. Большасьць беларускіх перакладаў друкуецца ўпершыню. Пераклад з польскай: Лявон Баршчэўскі, Вадзім Болбас, Галіна Герасіна, Леанід Дранько-Майсюк, Інэса Кур’ян, Алег Лойка, Марыя Мартысевіч, Серж Мінскевіч, Натальля Русецкая, Андрэй Хадановіч, Марына Шода.
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Кніга ўяўляе сабой найбольш поўны на гэты момант збор вершаў аднаго з найвялікшых польскіх паэтаў Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821 – 1883) у перакладах на беларускую мову, прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння творцы.
Валерый Брусаў (1873-1924) — рускі паэт, які належаў да пакалення «старэйшых сімвалістаў», «самы культурны пісьменнік на Русі» (М. Горкі), творы якога да 1918 г. вызначаюцца пэўнымі дэкадэнцкімі настроямі, пазбаўленыя імкнення да палітычнай, рэлігійнай, філасофскай барацьбы. У жніўні 1914 г. у Вільні пазнаёміўся з Янкам Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі на рускую мову.
Хаім Нахман Бялік (1873–1934), родам з украінскай Жытоміршчыны, яшчэ пры жыцці здабыў славу безумоўнага класіка габрэйскай паэзіі. Пісаў у асноўным на іўрыце, але аддаваў належнае і сваёй роднай мове, ідыш. У 1921 г. атрымаў пашпарт грамадзяніна Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1924 г. жыў у Тэль-Авіве.














