Малітаўнік / Укладаньне, пераклад і камэнтары а. Аляксандра Надсана. — Выдавецтва “Сафія” пры полацкай грэка-каталіцкай грамадзе. Полацак, 2012. — 784 с. Цвёрдая вокладка.
ISBN 985-6448-14-X
Малітаўнік “Госпаду памолімся” прызначаны для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. У ім зьмешчаныя, апрача малітваў да прыватнага ўжытку, тэксты Літургіі сьв. Яна Залатавуснага і (у скароце) Літургіі сьв. Базыля Вялікага, Вячэрні і Ютрані, а таксама некаторых іншых службаў.
Па блаславеньні царкоўных уладаўРэдактар: Сяргей Стасевіч
Мастацкі рэдактар: Алена Ткачова
©Выдавецтва “Божым шляхам”, 2002 . Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY, EnglandМалітаўнік айца Аляксандра Надсана — 800 старонак беларускіх пабожных тэкстаў! (Сяргей Абламейка пра кнігу)ЗЬМЕСТ Паглядзець
Прадмова
Малітва
Малітвы штодзённыя і прынагодныя
Уступныя малітвы
Ранішнія малітвы
Прынагодныя малітвы
Выбраныя псалмы
Вячэрнія малітвы
Багаслужбы
Вячэрня
Ютрань
Эўхарыстычная малітва (Літургія)
Літургія Яна Залатавуснага
Літургія Базыля Вялікага
Літургія раней асьвячаных дароў
Малітвы пасьля сьв. Прычасьця
Трапары, кандакі і пракімены нядзельныя васьмі тонаў
Трапары і кандакі на кожны дзень тыдня
Выбраныя часткі нядзельных службаў васьмі тонаў
Тон 1
Тон 2
Тон 3
Тон 4
Тон 5
Тон 6
Тон 7
Тон 8
Багародзічныя дапушчальныя
Катавасія на ўвесь год
Уваскросныя экзапастыляры і евангельскія сьціхіры
Выбраныя тэксты велікапосных службаў
Нядзеля мытніка і фарысэя
Нядзеля блуднага сына
Субота задушная
Нядзеля мясапусная
Нядзеля сырная
Першая нядзеля посту (Праваслаўя)
Другая нядзеля посту
Трэцяя нядзеля посту
Чацьвертая нядзеля посту
Пятая нядзеля посту
Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім (Вербніца)
Вялікая пятніца
Выбраныя службы вялікоднага пэрыяду
Уваскрасеньне Ісуса Хрыста (Вялікдзень)
Нядзеля Тамаша (Антыпасха)
Нядзеля Міраносіцаў
Нядзеля Расслабленага
Нядзеля Самаранкі
Нядзеля Сьлепанароджанага
Узьнясеньне Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста
Нядзеля айцоў Першага Сусьветнага сабору
Зыход Сьвятога Духа (Сёмуха)
Нядзеля ўсіх сьвятых
Сьвяты нерухомыя
Трапары агульныя сьвятым
Службы выбраных гадавых сьвятаў
Нараджэньне Багародзіцы
Узвышэньне Крыжа
Перастаўленьне Яна Багаслова
Покрыва Багародзіцы
Сабор арханёла Міхала і ўсіх нябесных анёльскіх сілаў
Сьвятамучаніка Язафата
Уваход у сьвятыню Багародзіцы
Апостала Андрэя
Міколы, біскупа Мірлікійскага
Зачацьце сьв. Ганны
Нараджэньне Ісуса Хрыста
Абрэзаньне Гасподняе і сьв. Базыля Вялікага
Богазьяўленьне
Пакланеньне кайданам апостала Пятра
ПРАДМОВА Паглядзець
Малітаўнік “Госпаду памолімся” прызначаны для вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. У ім зьмешчаныя, апрача малітваў да прыватнага ўжытку, тэксты Літургіі сьв. Яна Залатавуснага і (у скароце) Літургіі сьв. Базыля Вялікага, Вячэрні і Ютрані, а таксама некаторых іншых службаў.
Беларуская духоўная спадчына прадстаўленая выбранымі малітвамі беларускіх аўтараў, такіх як, напрыклад, сьв. Кірыла Тураўскі, або ўзятымі з беларускіх крыніцаў, у прыватнасьці з “Малой падарожнай кніжкі” Францішка Скарыны (Вільня 1522 г.), малітаўніка “Божым шляхам” а. Льва Гарошкі (Рым, 1946) і інш. Найбольш выдатны з гэтых твораў — Акафіст Імю Ісусаваму з “Малой падарожнай кніжкі”, аўтарам якога мог быць сам Скарына. Ён друкуецца замест добра вядомага ў бізантыйска-славянскай гімнаграфіі Акафіста Салодкаму Ісусу.
На гэтым месцы аўтар жадае выканаць свой прыемны абавязак і выказаць удзячнасьць Ірыне Дубянецкай і Караліне Мацкевіч за іхнія каштоўныя крытычныя заўвагі і старанную працу над выпраўленьнем тэкстаў. За ўсе памылкі і недахопы, якія засталіся, нягледзячы на іхнюю дапамогу, нясе поўную адказнасьць аўтар.Таксама дзякуй Ігару Іванову за творчую працу над выданьнем і Сяргею Шупу за дапамогу.
Падборка тэкстаў да выданьня прадстаўляла немалыя цяжкасьці. Беручы пад увагу, што малітаўнік прызначаны ў першую чаргу для вернікаў, дзеля ашчаднасьці месца тэксты службаў, якія датычаць толькі сьвятара (напр. Праскамідыя), былі сьвядома выключаныя. Некаторыя тэксты давялося падаць у скарочаным выглядзе, а ад іншых трэба было з жалем зусім адмовіцца. Асабліва шкада, што не знайшлося месца больш поўна прадставіць службы Вялікага Посту. Тым ня менш, хочацца спадзявацца, што малітаўнік зможа хоць у невялікай меры даць вернікам уяўленьне пра багацьце і красу бізантыйскай духоўнай спадчыны і заахвоціць іх да глыбейшага яе пазнаньня. Але галоўная мэта выданьня — гэта даць у рукі беларусу кнігу, якая была б карыснай у ягоных прыватных малітвах і царкоўных набажэнствах, і каб ён “багацеў у Бога”, якому слава давеку.
а. Аляксандар Надсан