Проста хрысьціянства
29.50 руб.
Памер: 145x200 мм
Вага: 335 г
×
Стварыце новы сьпіс, каб дадаць у выбранае:
Дададзена ў выбранае. Паглядзець..
Выдалена з выбранага
Purchase
Абраны варыянт адсутнічае на складзе. Калі ласка, абярыце іншы варыянт.
Апісаньне
Проста хрысьціянства / Клайв Стэйплз Льюіс ; пераклад з англійскай Вольгі Жандаравай. — Мінск : «Пазітыў-цэнтр», 2022. – 268 с.

ISBN 978-985-7195-79-0
Клайв Стэйплз Льюіс (1898–1963) — выбітны брытанскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «Хронік Нарніі», сумарны наклад якіх перавышае 100 мільёнаў асобнікаў, а таксама мноства працаў, прысьвечаных тлумачэньню розных аспэктаў хрысьціянскай веры. «Проста хрысьціянства» — гэта разважаньні над тым, што зьяўляецца сутнасьцю хрысьціянства і аб’ядноўвае ўсіх хрысьціянаў, незалежна ад канфэсійных адрозьненьняў.
ЗЬМЕСТ Разгарнуць
Прадмова
Кніга I. Правільнае і няправільнае як ключ да сэнсу сусьвету
1. Закон чалавечае прыроды
2. Некаторыя пярэчаньні
3. Рэальнасьць закону
4. Што стаіць за законам
5. Прычына для хваляваньня
Кніга II. У што вераць хрысьціяне
1. Розныя канцэпцыі Бога
2. Уварваньне
3. Шакавальная альтэрнатыва
4. Дасканалы ў пакаяньні
5. Практычная выснова
Кніга III. Хрысьціянскія паводзіны
1. Тры складнікі маральнасьці
2. Кардынальныя цноты
3. Мараль у грамадзтве
4. Мараль і псіхааналіз
5. Сэксуальная мараль
6. Хрысьціянскае сужонства
7. Прабачэньне
8. Вялікі грэх
9. Любоў
10. Надзея
11. Вера (1)
12. Вера (2)
Кніга IV. Па-над асобай, або першыя крокі ў дактрыне Тройцы
1. Стварэньне і нараджэньне
2. Бог у трох Асобах
3. Час і па-за межамі часу
4. Добрая інфэкцыя
5. Упартыя цацачныя жаўнеры
6. Дзьве заўвагі
7. Давайце ўявім
8. Ці лёгка быць хрысьціянінам?
9. Падлічым кошт
10. Добрыя людзі ці новыя людзі
11. Новае чалавецтва
ПРАДМОВА Разгарнуць
Спачатку гэты матэрыял быў радыёгутаркамі, якія пазьней выйшлі трыма асобнымі кнігамі: «Абарона хрысьціянства» (The Case for Christianity, 1943), «Хрысьціянскія паводзіны» (Christian Behaviour, 1943) і «Па-над асобай» (Beyond Personality, 1945). У вэрсіях для друку я зрабіў некалькі дадаткаў да таго, што прагучала на радыё, але ў астатнім пакінуў тэкст такім, як раней.
Радыёгутарка мусіць, на маю думку, быць максімальна падобнай да сапраўднай размовы, а не да прачытанага ўслых эсэ. Таму ў сваіх гутарках я ўжываў усе скарачэньні і выразы, якія звычайна ўжываю ў размове. У друкаваным варыянце я захаваў гэта. А там, дзе ў гутарках я падкрэсьліваў важнасьць слова голасам, я надрукаваў гэтае слова курсівам. Цяпер я лічу, што гэта было памылкай — непажаданым гібрыдам майстэрства вуснага маўленьня і майстэрства пісьма. Выступоўца павінен выкарыстоўваць варыяцыі голасу для падкрэсьліваньня важнай інфармацыі, бо гэта натуральна адпавядае яго сродку камунікацыі, але пісьменьнік ня мусіць выкарыстоўваць для гэтых мэтаў курсіў. Ён мае свае ўласныя — іншыя — сродкі падкрэсьліць ключавыя словы і мусіць выкарыстоўваць іх.
У гэтым выданьні я прыбраў скарачэньні і замяніў у большасьці выпадкаў курсіў, перафармуляваўшы сказы, у якіх ён сустракаецца, але ня здрадзіў, спадзяюся, “непасрэднаму” або “сяброўскаму” тону, наўмысна абранаму мною. Таксама я дадаў або
прыбраў лішняе там, дзе палічыў, што мае веды за дзесяць гадоў палепшыліся, або там, дзе мне было вядома, што зыходная вэрсія прыводзіла да непаразуменьняў.
Мушу папярэдзіць, што я не прапаную дапамогі тым, хто вагаецца ў выбары паміж дзьвюма
хрысьціянскімі дэнамінацыямі. Вы не дачакаецеся ад мяне парады, ці стаць вам англіканінам, мэтадыстам, прэзьбітэрыянінам або рыма-католікам. Я наўмысна пазьбягаю гэтага (нават у толькі што прыведзеным сьпісе парадак альфабэтычны).
Я не хаваю таго, якую царкву наведваю сам. Я — самы звычайны прыхаджанін англіканскай царквы, не асабліва “высокай” царквы, не асабліва “нізкай”, звычайнай, нічым не асаблівай англіканскай царквы. Але ў гэтай кнізе я не спрабую пераканаць некага перайсьці ў маю царкву.
З таго моманту, як я сам стаў хрысьціянінам, я заўсёды лічыў, што найлепшая, а магчыма, і адзіная, паслуга, якую я магу аказаць сваім бліжнім, якія ня вераць у Бога, — гэта патлумачыць і абараніць веру, якая заўжды была агульнай для ўсіх хрысьціянаў. Для гэтага ў мяне далёка не адна прычына.
Па-першае, пытаньні, якія падзяляюць хрысьціянаў, часта ўключаюць у сябе моманты багаслоўя або царкоўнай гісторыі, якія мусяць разглядацца толькі сапраўднымі знаўцамі. У гэтай сфэры я б апынуўся па-за межамі сваёй кампэтэнцыі і больш патрабую дапамогі сам, чым здольны дапамагчы іншым.
Па-другое, я лічу, што абмеркаваньне спрэчных момантаў зусім ня мае на мэце прывядзеньне зьнешняга чалавека ва ўлоньне хрысьціянства. Пішучы і гаворачы пра гэтыя адрозьненьні, мы хутчэй адштурхнем яго ад далучэньня да любой хрысьціянскай супольнасьці, чым схілім яго да сваёй. Нашыя падзелы мусяць абмяркоўвацца толькі сярод тых, хто ўжо прыйшоў да веры ў Адзінага Бога і Ісуса Хрыста, Яго Адзінага Сына.
Зрэшты, у мяне складваецца ўражаньне, што значна больш — і больш таленавітых — аўтараў ангажаваныя ў розныя спрэчныя пытаньні, чым у абарону таго, што Рычард Бакстэр назваў “проста хрысьціянствам”. Гэтая частка нашай абароны, дзе, на маю думку, я мог бы паслужыць найлепш, таксама выяўляецца самай неабароненай. Туды, натуральна, я і рушыў.
У гэтым, па сутнасьці, і палягалі мае матывы, і я быў бы вельмі рады, калі б іншыя не рабілі адвольных высноваў адносна майго маўчаньня па некаторых спрэчных пытаньнях.
Напрыклад, такое маўчаньне неабавязкова азначае, што я сам яшчэ ня вызначыўся. Часам гэта так. Сярод хрысьціянаў ёсьць пытаньні, на якія, як мне падаецца, я ня маю адказаў. Ёсьць такія пытаньні, адказаў на якія я магу нават не даведацца. Калі я задам іх — нават у лепшым сьвеце, — я думаю, што магу пачуць адказ, падобны да таго, які пачуў мой значна больш знакаміты папярэднік: «Што табе да гэтага? Ты ідзі за Мной».
Але ёсьць і іншыя пытаньні, на якія я дакладна ведаю адказ, але нічога не кажу. Бо я пісаў не для таго, каб распавесьці пра тое, што называю “сваёй рэлігіяй”, але каб распавесьці пра “проста хрысьціянства”, якім яно ёсьць і якім было задоўга да майго нараджэньня незалежна ад маіх упадабаньняў.
Некаторыя людзі робяць нічым не матываваныя высновы з таго, што я нічога не кажу пра Дзеву Марыю, акрамя таго, што неабходна для паведамленьня пра беззаганнае нараджэньне Хрыста. Але хіба не зразумела, чаму я гэта раблю? Сказаўшы больш, я адразу перайду да надзвычай спрэчных пытаньняў. А сярод хрысьціянаў мала знойдзецца такіх пытаньняў, як гэта, якія патрабуюць надзвычайнай далікатнасьці. Перакананьням рыма-католікаў адносна гэтай тэмы ўласьцівы ня толькі той імпэт, які суправаджае ўсе шчырыя рэлігійныя вераваньні, але і (што вельмі натуральна) асаблівая, нібыта рыцарская чульлівасьць, уласьцівая мужчыне, калі закрануты гонар ягонай маці або каханай. Вельмі
цяжка з гэтым не пагадзіцца, і пры гэтым не выглядаць у іхніх вачах нягоднікам ці герэтыкам. І наадварот, супрацьлеглыя вераваньні пратэстантаў адносна гэтай тэмы выклікаюць пачуцьці, зьвязаныя з каранямі ўсіх монатэістычных рэлігіяў. Радыкальным пратэстантам можа падацца, што пад пагрозу ставіцца адрозьненьне паміж Творцам і стварэньнем (якім бы сьвятым яно ні было), што зноў паўстае політэізм. Таму цяжка не пагадзіцца і з імі, каб не выглядаць у іхніх вачах яшчэ горшым за герэтыка — ідалапаклоньнікам, паганцам. Калі нейкая тэма можа надзейна зьнішчыць кнігу пра “проста хрысьціянства”, калі нейкая тэма зьяўляецца надзвычай некарысным
чытаньнем для тых, хто яшчэ ня верыць, што Сын Дзевы ёсьць Богам, дык гэта акурат яна.
Дастаткова дзіўна, але з майго маўчаньня па спрэчных пунктах вы ня можаце нават зрабіць выснову, лічу я іх важнымі або не. Бо гэта таксама адно са спрэчных пытаньняў. Адзін з момантаў, адносна якіх хрысьціяне не пагаджаюцца, — гэта ступень важнасьці іх нязгодаў. Калі пачынаецца спрэчка паміж двума хрысьціянамі розных дэнамінацыяў, звычайна даволі хутка нехта з іх запытваецца, ці “насамрэч важны” нейкі момант, а ў адказ гучыць: «Ці важны? Дык гэта ж самае сутнаснае!»
Усё гэта я кажу проста для таго, каб растлумачыць, якую кнігу я спрабую напісаць, а не для таго, каб пазьбегнуць адказнасьці за свае перакананьні. Іх, як я ўжо казаў, я не хаваю. Калі скарыстацца словамі дзядзькі Табіяша з аповесьці Лоўрэнса Стэрна: «Яны выкладзеныя ў Кнізе супольных малітваў».
Небясьпека ёсьць у тым, каб не прадставіць у якасьці агульнахрысьціянскага тое, што ўласьціва англіканскай царкве або (што яшчэ горш) мне самому. Я імкнуўся засьцерагчыся ад гэтага, адправіўшы першапачатковы тэкст Кнігі ІІ чатыром сьвятарам (англіканскаму, мэтадысцкаму, прэзьбітэрыянскаму, рыма-каталіцкаму) і папрасіўшы іх выказаць свае заўвагі. Мэтадыст адзначыў, што я недастаткова сказаў пра веру, а рыма-каталік заўважыў, што я зайшоў надта далёка ў разважаньнях пра параўнальную няважнасьць тэорыяў у тлумачэньні адкупленьня. У астатнім мы пяцёра былі згодныя. Я ня стаў аддаваць рэшту тэксту на падобны прагляд, бо, калі там і маглі выявіцца адрозьненьні паміж хрысьціянамі, гэта былі б адрозьненьні паміж асобнымі людзьмі або багаслоўскімі школамі, але не паміж дэнамінацыямі.
На сёньняшні дзень, наколькі я магу меркаваць з рэцэнзіяў і шматлікіх лістоў, якія атрымаў, кніга, якімі б ні былі яе іншыя хібы, прадстаўляе агульнапрынятае або “проста хрысьціянства”. Таму яна можа дапамагчы ў змаганьні з ідэяй пра тое, што, калі мы адкінем спрэчныя пытаньні, замест хрысьціянства ў нас застанецца толькі мёртвы, невыразны “агульны назоўнік”. Выяўляецца, што гэты “агульны назоўнік” ня толькі ёсьць нечым “пазітыўным”, але таксама прымушае задумацца, ён аддзелены ад усіх нехрысьціянскіх рэлігіяў безданьню, з якой не параўнаюцца найгоршыя падзелы ўнутры хрысьціянства. Калі я і ня здолеў наўпрост дапамагчы справе адзінства хрысьціянаў, магчыма, я змог патлумачыць, чаму яно нам неабходнае.
Увогуле, ад перакананых членаў іншых хрысьціянскіх супольнасьцяў я чуў ня так шмат тэалягічных заяваў, поўных нянавісьці, пра якія так любяць пляткарыць. Варожасьць больш уласьцівая тым, хто знаходзіцца на ўскрайку англіканскай царквы ці іншых цэркваў, тым, хто фактычна не прыналежыць да аніякай хрысьціянскай супольнасьці.
І ў гэтым, як ні дзіўна, я знаходжу пацяшэньне. Бо гэта значыць, што кожная хрысьціянская супольнасьць у самым сваім сэрцы, якога трымаюцца яе самыя верныя дзеці, бліжэй за ўсё да іншых у духу, калі не дактрынальна. Гэта наводзіць на думку пра тое, што ў цэнтры кожнай хрысьціянскай супольнасьці ёсьць нешта або Нехта, Хто насуперак усім разыходжаньням у веры, розьніцы ў тэмпэрамэнце, усім успамінам пра ўзаемны перасьлед, прамаўляе тым самым голасам.
Гэта наконт майго маўчаньня адносна тых ці іншых дактрынаў. У Кнізе III, дзе разглядаецца мараль, я таксама абыйшоў увагай некаторыя рэчы, але з іншай прычыны. З часоў Першай сусьветнай вайны, калі я быў у пяхоце, я маю трывалую антыпатыю да людзей, якія, самі седзячы ў бясьпецы і супакоі, выдаюць заклікі і ўшчуваньні тым, хто знаходзіцца на перадавой. Таму я неахвотна гавару пра тыя спакусы, з якімі не сутыкаўся сам.
Ніводзін чалавек, на маю думку, не бывае спакушаным у-ва ўсіх грахах. Так сталася, што імпульс, які штурхае некаторых людзей гуляць у азартныя гульні, ня дзейнічае на мяне, і, безумоўна, я расплочваюся за гэта адсутнасьцю нейкага добрага імпульсу, скажэньнем якога зьяўляецца жаданьне гуляць. Таму я не палічыў сябе правамоцным даваць парады пра дапушчальныя і недапушчальныя азартныя гульні (калі ёсьць дапушчальныя, бо я ня ведаю нават гэтага). Таксама я нічога не кажу пра меры засьцярогі ад цяжарнасьці. Я — не жанчына, і нават не жанаты мужчына, і не сьвятар. Я не палічыў належным катэгарычна выказвацца адносна боляў, небясьпекаў і выдаткаў, ад якіх я абаронены, тым больш, што я ня маю пастарскай пасады, якая б мяне абавязвала выказвацца на гэтыя тэмы.
Значна больш сур’ёзныя пярэчаньні могуць быць — і іх выказвалі — супраць таго, што я выкарыстоўваю слова “хрысьціянін” адносна тых людзей, якія прымаюць агульныя дактрыны хрысьціянства. Людзі кажуць: «Хто ты такі, каб казаць нам, хто хрысьціянін, а хто — не?» або: «А ці ж ня можа быць так, што многія людзі, якія ня вераць у гэтыя дактрыны, значна больш хрысьціяне, бліжэйшыя да Духа Хрыста, чым некаторыя з тых, якія вераць?» У нейкім сэнсе гэта слушнае пярэчаньне, вельмі літасьцівае, духоўнае, чульлівае. Яно мае ўсе прыемныя якасьці, акрамя карыснасьці. Мы проста ня можам — калі ня згодныя на катастрофу — выкарыстоўваць словы так, як хацелася б тым, хто пярэчыць нам. Паспрабую патлумачыць на прыкладзе іншага, нашмат менш значнага слова.
Слова “джэнтльмэн” першапачаткова азначала нешта вельмі акрэсьленае: чалавека, які меў герб і зямельную ўласнасьць. Калі некага называлі джэнтльмэнам, яму не рабілі камплімэнт, гэта было простай канстатацыяй факту. Калі ж пра некага казалі, што ён — не “джэнтльмэн”, гэта не было абразай, а інфармацыяй пра чалавека. У цьверджаньні, што Джон — хлус і джэнтльмэн, не было супярэчлівасьці, як і цяпер яе няма ў словах пра тое, што Джэймс — дурань і магістр.
Але потым зьявіліся людзі, якія казалі (так правільна, шчыра, духоўна і чульліва, толькі бессэнсоўна): «Людцы дарагія, самае важнае ў джэнтльмэне — ня герб і зямля, але паводзіны. Сапраўдны джэнтльмэн — гэта той, хто паводзіць сябе так, як мусіць гэта рабіць джэнтльмэн. І ў гэтым сэнсе Эдвард — значна большы джэнтльмэн, чым Джон». Яны хацелі як лепш. Быць шляхетным, ветлівым і адважным, безумоўна, значна лепш, чым мець герб. Але гэта не адно і тое ж. Што яшчэ горш, ня ўсе будуць мець згоду адносна гэтага. Калі мы называем чалавека “джэнтльмэнам” у новым, больш дасканалым сэнсе, мы ўжо ня проста даем інфармацыю пра яго, але і хвалім яго; а калі адмаўляем, што ён — “джэнтльмэн”, мы проста яго абражаем.
Калі слова перастае быць тэрмінам апісальным і робіцца тэрмінам пахвалы, яно больш не перадае факты пра аб’ект, а толькі стаўленьне таго, хто яго выкарыстоўвае, да гэтага аб’екту. Напрыклад, “смачная” ежа азначае, што яна падабаецца таму, хто пра яе кажа, і ўсё.
Слова “джэнтльмэн”, якое зрабілі больш духоўным і ачысьцілі ад ранейшага грубага, аб’ектыўнага сэнсу, стала азначаць ня больш, чым проста чалавека, які падабаецца прамоўцу. У выніку, слова “джэнтльмэн” стала абсалютна бессэнсоўным. У нас і так было шмат тэрмінаў ухваленьня, і патрэбы яшчэ ў адным не было. З іншага боку, калі нехта (напрыклад, у гістарычнай працы) хоча выкарыстаць яго ў першапачатковым сэнсе, яму спатрэбіцца дадаваць тлумачэньні. Для выкарыстаньня ў першапачатковым сэнсе яно больш не прыдатнае.
Калі мы дазволім людзям “адухаўляць” і ачышчаць, або, як яны маглі б сказаць, “паглыбляць” сэнс слова “хрысьціянін”, яно таксама хутка стане бессэнсоўным. І ў першую чаргу самі хрысьціяне ня змогуць яго ўжываць адносна іншых людзей.
Па вялікім рахунку, ня нам казаць, хто ў сваёй душы блізкі да Духа Хрыстовага, а хто — не. Мы ня ведаем сэрцы людзей. Мы ня можам судзіць, больш таго, нам гэта нават забаронена. Было б вельмі нахабна казаць, што нейкі чалавек — хрысьціянін (або не) у такім “абноўленым” сэнсе. І, відавочна, слова, якое мы не зьбіраемся выкарыстоўваць, губляе ўсякі сэнс. Што датычыць тых, хто ня верыць, яны, несумненна, радасна скарыстаюцца гэтым словам у новым сэнсе. У іх вуснах яно стане проста тэрмінам пахвалы. Называючы некага хрысьціянінам, яны будуць казаць, што лічаць яго добрым чалавекам. Але такое ўжываньне гэтага слова не ўзбагаціць мову, бо ў нас ужо ёсьць слова “добры”. А ў той час слова “хрысьціянін” стане непрыдатным для любой сапраўды карыснай мэты, якой яно магло б паслужыць.
Таму мы мусім трымацца першапачатковага, відавочнага значэньня. Слова “хрысьціянін” зьявілася ў Антыёхіі (Дзеі 11:26), дзе так сталі называць “вучняў”, тых, хто прымаў вучэньне апосталаў. Тут ня ставіцца пытаньне пра тое, каб абмежаваць слова толькі імі. І ня ставіцца пытаньне пра пашырэньне яго на тых, хто ў нейкі асаблівы духоўны ўнутраны спосаб былі “значна бліжэй да Духа Хрыста”, чым іншыя вучні, якія не настолькі адпавядалі гэтаму крытэру. Гэта не багаслоўскае пытаньне, не пытаньне маралі. Гэта проста пытаньне выкарыстаньня словаў так, каб усе разумелі, што менавіта было сказана. Калі чалавек, які прымае хрысьціянскую дактрыну, вядзе недастойнае жыцьцё, значна больш зразумелым будзе назваць яго кепскім хрысьціянінам, чым сказаць, што ён увогуле не хрысьціянін.
Я спадзяюся, ніхто з чытачоў не падумае, што “проста хрысьціянства” тут прадстаўленае як альтэрнатыва вызнаньням існуючых дэнамінацыяў, як быццам чалавек можа прыняць яго замест кангрэгацыяналізму, або ўсходняга праваслаўя, або нечага яшчэ. Гэта больш падобна на вітальню, дзьверы з якой адчыняюцца ў некалькі пакояў. Калі я змагу прывесьці некага ў гэтую вітальню, я дасягну посьпеху ў тым, да чаго імкнуўся. Але менавіта ў пакоях, а не ў вітальні, гарыць сьвятло, стаяць крэслы і накрытыя сталы. Вітальня — гэта месца чаканьня, месца, у якім ёсьць толькі дзьверы. Гэта не жылы пакой. Каб жыць, патрэбны жылы пакой, нават найгоршы з іх.
Праўда, некаторыя людзі могуць чакаць у вітальні даволі доўга, а іншыя амаль адразу разумеюць, у якія дзьверы варта пагрукаць. Я ня ведаю, чаму так адбываецца, але ўпэўнены, што Бог нікога не прымушае чакаць, калі толькі ня бачыць, што гэтаму чалавеку чаканьне пойдзе на карысьць.
Калі вы трапляеце ў свой пакой, вы разумееце, што доўгае чаканьне пайшло вам на карысьць. Але вы мусіце разглядаць гэта як чаканьне, а ня сталае пражываньне. Трэба маліцца пра сьвятло, і нават у вітальні вы мусіце імкнуцца трымацца правілаў, агульных для ўсяго дому. Але ў першую чаргу трэба запытвацца, якія дзьверы правільныя, а не выбіраць тыя, якія вам найбольш падабаюцца сваім колерам і стылем. Па-просту кажучы, не пытайцеся: «Ці падабаецца мне такое служэньне?», але: «Ці правільныя гэтыя дактрыны? Ці ёсьць тут сьвятасьць? Ці вядзе мяне сюды сумленьне? Чым выклікана маё нежаданьне грукаць у гэтыя дзьверы — маёй ганарлівасьцю, маімі густамі ці маімі асабістымі антыпатыямі да чалавека ў дзьвярах?»
Калі вы дабраліся да свайго пакою, будзьце спагадлівымі да тых, хто абраў іншыя дзьверы, і да тых, хто яшчэ чакае ў вітальні. Калі яны памыляюцца, ім яшчэ больш спатрэбяцца вашыя малітвы, а калі яны — вашыя ворагі, вам загадана маліцца за іх. Гэта адно з агульных правілаў для ўсяго дому.

Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
Мы пераклалі Новы Запавет і Кнігу Псальмаў на мову нашай нацыі. Пры перакладзе мы акцэнтавалі нашу ўвагу у першую чаргу на недапушчэнне духовых памылак папярэдніх перакладчыкаў, пакінуўшы на другі плян граматычнасьць. Пры перакладзе ўжыты некаторыя дыялектызмы (з прадмовы перакладчыкаў)
13.50 руб.

Амаль гатова...
Пачакайце, калі ласка. Загрузка...