Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Рэспубліка супраць аўтакратыі
1.50 BYN
Памер: 125x200 мм
Вага: 320 г

Purchase

Няма на складзе
Выдавец Логвінаў ІгарГісторыяКамінскі Анджэй Суліма

Апісаньне

Рэч Паспалітая і Расія ў 1686—1697 гадах / Пер. з анг. А. Мартынаў. — Мінск: Логвінаў, 2009. — 350 с. — (Кнігарня "Наша Ніва"). ISBN 978-985-6901-44-0 Кніга гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў. Прафесар Джорджтаўнскага універсітэту Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў — сакрэт яе стойкасці, дзякуючы якому яна стагоддзямі вытрымлівала націск мацнейшых суседзяў. ЗМЕСТ Уступ Раздзел І. Усходнееўрапейскія супернікі      Рэч Паспалітая Парламент Кароль і выканаўчая ўлада Судовая ўлада Forma Mixta: палітычная мадэль Рэчы Паспалітай Сацыяльнае і палітычнае жыццё Тэрытарыяльныя адрозненні Лафеты XVII стагоддзя      Расія Аўтакрат Адміністрацыя і дзяржаўны апарат Рэформы і мадэрнізацыя Сацыяльная і палітычная эліта      Сілы за тронам Прыдворныя групоўкі Царква Украінцы Замежнікі Змена ўзаемнага ўспрыняцця Раздзел 2. Дыпламатыя прафесіяналаў i дыпламатыя пачаткоўцаў      Рэч Паспалітая Канцылярыі Каралеўскі кантроль над дыпламатыяй      Расія Пасольскі прыказ Месца Рэчы Паспалітай У замежнай палітыцы Расіі      Збіранне інфармацыі Раздзел 3. Расійская амбасада ў Рэчы Паспалітай Расійскія рэзідэнты, персанал амбасады і іх жыллёвыя ўмовы Дэпешы рэзідэнтаў Праблемы камунікацыі      Збіранне інфармацыі Размовы з дзяржаўнымі службоўцамі Запісы парламенцкіх паседжанняў, улёткі і палемічная літаратура Вялікалітоўская апазіцыя Замежныя дыпламаты ў Рэчы Паспалітай Праваслаўная дыяспара ў Львове Казакі Таемныя агенты Падслухоўванне Уплыў расійскіх дыпламатаў на палітыку Крамля Ацэнка расійскіх рэзідэнтаў Расійскія рэзідэнты вачыма палякаў Раздзел 4. Амбасада Рэчы Паспалітай у Маскве Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго персанал Стасункі з арыстакратыяй і чынавенствам      Крыніцы інфармацыі Каталіцкая дыяспара Землякі з Рэчы Паспалітай Замежныя дыпламаты і расійскія агенты Ацэнка амбасадара Рэчы Паспалітай Раздзел 5. Украінскі парадокс Казакі Польскі ўплыў Роля духавенства Гадзяцкая унія Рэч Паспалітая і Украіна Масковія і Украіна Раздзел 6. Справа Саламона Раздзел 7. Спакуса сепаратнага міру Туркі і малдаўскі "трэці турак" Місія Бялевіча Даўмонт у Украінцаў: напружаная сустрэча ў Маскве Раздзел 8. Цар Пётр I і абранне Аўгуста II Заключэнне Прафесар Анджэй Суліма Камінскі — выпускнік гістарычнага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэфарда і Оксфарда. Прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША), дырэктар Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі ў Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага (Варшава). Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зыходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай ды ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў. Аўтар манаграфіі "Рэч Паспалітая многіх народаў. 1505—1795: грамадства, дзяржава, супольнасць, культура" (Люблін, 2008). Кавалер ордэна Адраджэння Польшчы (2008).

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.

Раім паглядзець

Коллективная работа белорусских этнологов дает комплексное представление об этнокультурных традициях, этногенезе и этнических процессах, особенностях материальной, социальной и духовной культуры населения Гродненского Понеманья. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.
Рэдакцыя Беларускага Гістарычнага Агляду прапаноўвае чытачам першае асобнае выданне паказніка матэрыялаў, апублікаваных у часопісе з 1994 да 2005 г. (тамы І—ХІІ).
Камусэла Томаш
У кнізе разглядаюцца гістарычныя пераемнасці і пярэрвы паміж даўняй Рэччу Паспалітай, міжваеннай Польшчай, Польскай Народ­най Рэспублікай і сучаснай Польшчай. Як даводзіць аўтар, хоць у палі­тыцы памяці сённяшняя польская дзяржава падаецца натуральнай пераемніцай міжваеннай Польшчы як “другой рэспублікі” і даўняй Рэчы Паспалітай як “першай рэспублікі”, у рэальнасці яна ўвасабляе пераемніцу ПНР. Парадаксальна, але з перспектывы той польскасці, якая характарызавала даўнюю Рэч Паспалітую ў праўным, сацыяльным, культурным, этнічным і палітычным сэнсе, сённяшняя Польшча хутчэй не польская.