Дзеткам

Кнігі

Калядны падарунак

Коміксы

Часопісы і альманахі

Казкі

Аўдыёкнігі

Выдавецтвы

Календары

Музыка

Рознае

Аўтары

Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае
49.00 руб.
Памер: 220x290 мм
Вага: 1975 г

Purchase

Няма на складзе
ГісторыяНавукова-папулярная літаратураАрлоў УладзімерГерасімовіч ЗьміцерТадэвуш КасцюшкаКастусь КаліноўскіБНР (Беларуская Народная Рэспубліка)Аршанская бітва 1514Вялікае Княства Літоўскае

Апісаньне

Ілюстраваная гісторыя / Аўтар тэксту Уладзімір Арлоў, мастак Зьміцер Герасімовіч, рэдактар Зьміцер Санько. — Kalligram, spol s r. o., 2012. — 400 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-80-8101-602-8

Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі.

Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў.

На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў.

У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя.


Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.


Кніга пра Вялікае княства Літоўскае для кожнага беларуса (матэрыял на “Радыё Свабода”)

Арлоў і Герасімовіч выдалі працяг “Краіны Беларусі”: “Вялікае Княства” (матэрыял на “Нашай Ніве”)


ЗМЕСТ Паглядзець змест цалкам

Водгукі

Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.