
Мінск : І. П. Логвінаў, 2012. — 304 с.
ISBN 978-985-6991-69-4.
Чаму ж людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства? Я мяркую, што п'янства — гэта шуканьне духоўнасьці, шуканьне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыцьцё з алкаголем — асаблівы шлях. Алкаголь дорыць збавеньне і радасьць, ён прыносіць пакуты і гора і, урэшце, прыводзіць сьмерць. Я спрабую глянуць па-новаму на гэты асаблівы шлях і на людзей, якія йдуць тою цяжкой запраўды ваеннай дарогай. Пара адкінуць замшэлыя, стэрэатыпныя пагляды на алкагольную праблему ды зразумець: алкагольная залежнасьць — гэта сур'ёзнае захворваньне, алкаголік — гэта ня нейкі там чужы, сьметнікавы бомж, а ваш блізкі сябра, ваш знаёмы пісьменьнік, мастак, славуты рок-музыка і опэрны сьпявак.А мажліва — гэта вы.Артыкул пра аўтара ў ВікіпедыіВыйшла кніга пра п’яныя прыгоды інтэлектуалаў (GENERATION.BY)В Минске вышла «Сіняя кніга беларускага алкаголіка» (NAVINY.BY)Аўтар "Сіняй кнігі беларускага алкаголіка" рассакрэціўсяЗЬМЕСТ Паглядзець змест цалкам
УводзіныЧАСТКА ІIn vino veritas. Прэлюдыя да падарожжа ў сямідзясятыя
Месцы і людзі. Месцы
“Тэлевізар”
Дырэктар “Тэлевізара” (паэт Сьцяпан Гаўрусёў)
Ціхі амэрыканец (журналісты Сяргей Аладзьеў)
Міхась Стральцоў
Мікола Федзюковіч
...І трошкі пра сябе
Мікола Капыловіч
Іншыя паважаныя людзі
Кінарэжысэр Галя Мацьвеева
Людзі “Бэрмудаў”
Віктар Стрыжак, паэт
Вяча, ён жа: філёзаф, Вячаслаў Іванавіч, Петрушкевіч
Кім Хадзееў. Дысыдэнт і легенда Менску
Асобныя людзі
Праташчык
Адамчык
Музыканты
Фізыкі і матэматыкі (нялірыкі, адным словам)
ЧАСТКА ІІКожны можа кінуць піць, але некаторым гэта ўдаецца зрабіць пры жыцьці
Per aspera ad astra (пра кадаваньне, айца Леаніда Пляца, ТЭСDтэрапію і іншае)
Як кінуць піць?
Няхай споўніцца Твая воля, а не мая
Хто такія Ананімныя Алкаголікі?
АА — Pro et contra
Некалькі слоў на разьвітаньне
Пра аўтара Паглядзець
Астапенка Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1947 годзе. Палітык, публіцыст. Цікавіцца праблемамі нацыі і нацыяналізму. Фізік па прафесіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 года. Жыве ў Мінску.
Біяграфія
Астапенка Анатоль, нарадзіўся 7 жніўня 1947 года ў в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобл. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Доктар паліталогіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).
Скончыў фізічны факультэт БДУ (1970), аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці “Тэарэтычная і матэматычная фізіка” (1975). У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці “Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка”.
Мае вучоную ступень МАІТ – доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогіий (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”.
З 80-х гадоў ХХ ст. займаецца вывучэннем беларускай культуры, гісторыі і рэлігіі. У 1994 годзе надрукаваў у часопісе “Маладосць” свой першы публіцыстычны артыкул “Міф аб талерантнасці беларусаў” і з таго часу пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю.
Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў.
Узнагароджаны Сусветным Медалём Гонару (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), названы Чалавекам Году (2004).
Бібліяграфія
“Хрысціянства і нацыянальная ідэя”. Мн., 1998.
“Паслухайце нацыяналіста”. Vilnius, 2000.
“Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”. Мн., 2004.
“Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе”. Санкт-Петербург, 2010.
У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выдаў кнігу эсэ “Сіняя кніга беларускага алкаголіка” (Мінск: Логвінаў).