Проза. — Менск: Логвінаў, 2012. — 96 с.
ISBN 978-985-562-010-6.
“Падарунак для Адэлі” — суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”, частка — на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996—2006 гг.
Артыкул пра аўтара ў ВікіпедыіЗЬМЕСТПадарунак для Адэлі
Вільня ў канцы тунэлю
Патаемнае жаданьне
Майская сага
“Здрайствуй, Вася!..”
Шампанскае ў шафе
Сяброўка прэзідэнта
Сьветка
Беларускі сюжэт
Страчаная старонка
Сіняе вакно
ФРАГМЭНТ З КНІГІ Паглядзець
…Калі вы зьведалі хаця б крыху віленскіх вулак, дворыкаў, касьцёлаў, галерэяў ды музэяў, калі вы трохі набрынялі крывіцкім духам і літоўскім півам, вы заўважаеце, што Вільня — жыве. Я вось адзначыў, што чым бліжэй да вечара і да вакзала, тым менш чуваць літоўскай мовы. “Palauk (пачакай), имеешь сигарету?” Хлопец дзякуе за пачастунак і крычыць у сьпіну прыяцелю: “Marek, zaczekaj”. Марэк — на выгляд мой аднагодка, але вышэйшы і здаравейшы. На ім дзедмарозаўская шапка. Ён энэргічна, але далікатна чапляецца да дзяўчат. Марэк з прыяцелем зьнікаюць у кірунку вакзала, а я рушу па Завальнай у супрацьлеглы бок — паўз рынак у кірунку цэнтру.
У кішэнях ані цэнта. Я пазіраю то сабе пад ногі, то на ўлюбёныя віленскія зоркі. Да сустрэчнай сямейнай пары зьвяртаюся па-беларуску: "Прабачце, каторая гадзіна?" — “Дванаццатая”. — “Дня ці ночы?” — “?!”…
"?!" ... — дакладна такая рэакцыя ў дзяжурных паліцэйскага пастарунку, які месьціцца тут жа побач, на Завальнай.
— Што мне трэба зрабіць, каб вы затрымалі мяне на ноч?
Сьмяюцца.
— Ну, давайце, разаб'ю во гэны графін на стале.
— Не-е, гэты пацягне на пятнаццаць сутак…
(З аповеду “Вільня ў канцы тунэлю”)