Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата. 1915—1918 гг.
9.98 BYN
Памер: 205x325 мм
Вага: 1600 г
Purchase
Няма на складзе
Апісаньне
Тэхналогія, 2008. — 239 с.: іл. На беларускай, нямецкай і рускай мовах. ISBN 978-985-458-174-3 Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны са збораў вядомага калекцыянера і краязнаўца Уладзіміра Ліхадзедава. На іх — выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Содержание / Змест / Inhaltsverzeichnis Города Гарады Städte Местечки Мястэчкі Kleinere Orstschaften В тылу У тыле Im Hinterland Фронт Фронт Front Брестский мир Брэсцкі мір Friedenschluss von Brest Память Памяць Gedenken
Водгукі
Неабходны Лагін або Рэгістрацыя, каб напісаць водгук.
Раім паглядзець
зьніжка
У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная зʼява. Звернутая ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні.
Аўтары нумару: Ігар Скачыляс (Ігор Скочиляс), Дзмітрый Віцько, Яўген Анішчанка, Наталля Анофранка, Мічыхіра Ясуі (Michihiro Yasui), Тамаш Камусэла (Tomasz Kamusella), Святлана Куль-Сяльверстава, Алесь Смалянчук, Генадзь Сагановіч, Андрэй Чарнякевіч, Зміцер Дрозд, Аляксей Братачкін, Ніна Здановіч, Уладзімір Падалінскі, Сяргей Грунтоў, Аляксандр Цымбал, Андрэй Унучак, Віктар Адзіночанка.
Кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор працаў вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст.













